21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пад Пiнскам жыве беларускi Пiкасо

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад Пiнскам жыве беларускi Пiкасо

Выкладчык вясковай школы Сяргей Жылевiч стварыў унiкальны сад скульптураў пад адкрытым небам

Сяргей Жылевiч — гонар Пiншчыны, ягоная сядзiба ў вёсцы Баяры нават унесеная ў афiцыйны турыстычны даведнiк па рэгiёне. 25 гадоў таму мастак з'ехаў з Пiнска i пасялiўся ў вёсцы Баяры. За гэты час Сяргей Фёдаравiч пераўтварыў сваю сядзiбу ў сапраўдную мастацкую галерэю, а 40 сотак, дзе звычайна садзяць бульбу, — у неверагодны ландшафтны сад скульптураў. Знайсцi сядзiбу мастака ў Баярах — не праблема.  

— З правага боку яна, з такой вялiкай скульптурай Мацi Божай, — скiроўвае мяне дзед на ровары. Арыенцiр на мясцовасцi яшчэ прасцейшы — напраўду незвычайны мастакоўскi плот: кожная штыкецiна круглая, заточаная i расфарбаваная пад аловак. Гасцей Жылевiч сустракае ветлiва, хоць прыязджаю i без званка.

 

А яно так. Глядзiш — i рот адкрываецца: то пагорак, то лагчынка, фантанчыкi, кветкi, i паўсюль — скульптуры, скульптуры, скульптуры...

— Я нарадзiўся ў Пiнску, — кажа Сяргей Фёдаравiч, — а мой бацька — вось у гэтай хатцы (яна стаiць ля брамы, старэнькая i ўрослая ў зямлю — Аўт.). — Мне сельсавет казаў зруйнаваць яе, каб выгляд не псавала. Але пасля чыноўнiк адзiн высокi прыязджаў на экскурсiю, кажа: "Добра, Сяргей Фёдаравiч, што каранi не забываеце!.."

У Баяры Жылевiч перабраўся жыць каля 25 гадоў таму. Спачатку — у меншую хату, а як нарадзiлiся дзецi — разбудаваўся. Тады i заклаў сваю незвычайную галерэю пад адкрытым небам. Стварыў рэльеф, выкапаў сажалку (метраў дзесяць па вялiкiм баку), насыпаў пагорак. У сажалку запусцiў рыбу, ёсць тут i жабы.

— Але жабы самi з'явiлiся, — смяецца мастак. — Я ж не чараўнiк!..

На беразе сажалкi збудаваў альтанку для юшкi i шашлыкоў, лазню, а сам вадаёмчык аздобiўся кампазiцыямi — "Човен", "Алёнка", "Флiрт рыбак"...

  На пагорку ля сажалкi — стромкая вытанчаная фiгура анёла. Адсюль, зверху, увесь сад скульптураў — як на далонi!

— У мяне шмат скульптураў-прысвячэнняў, — расказвае спадар Сяргей. — Вось Высоцкаму, вось Малевiчу, вось Мадзiльянi, а гэта — жонцы, сыну i дачцэ...

Кот завецца Эцюд. І гэта сапраўдны мастакоўскi кот. Калматы, баламутны, але адначасова — шляхетны i какетлiвы. Куды мы — туды i ён. А як пабачыць фотаапарат — замiрае i пачынае пазiраваць, як мадэль. Не кот, а падарунак для фатографа!..

— Хадзем у хату, — запрашае мастак. — Скульптуры паглядзелi, цяпер карцiны пакажу.

У майстэрнi Жылевiча карцiны — нават на столi. Тэмы — самыя розныя, ад яркага пеўня да таямнiчай каплiчкi. Засталiся ў майстэрнi толькi тыя, што асаблiва дарагiя мастаку. Астатнiя разляцелiся па ўсiм свеце — у Польшчу, Германiю, Iспанiю, Англiю, Амерыку... Скульптура Жылевiча выстаўлялася нават аднойчы на аўкцыён "Сотбiс"! У якiм стылi працуе мастак?

— Нейкага аднаго няма, — кажа ён сам. — Стыль увесь час змяняецца ў залежнасцi ад настрою, ад задачы, замовы... Часам раблю нешта абстрактнае, часам — нейкiя кубiсцкiя рэчы...

Сяргей Фёдаравiч выкладае маляванне ў сярэдняй школе суседняй вёскi Аснежыцы. Цешыцца, што можа вучыць дзетак прыўкраснаму, развiваць у iх густ i любоў да мастацтва. Некаторыя ягоныя вучнi пайшлi па слядах настаўнiка — пасканчалi Акадэмiю мастацтваў цi мастацкiя вучэльнi, павывучвалiся на дызайнераў... У 2004 годзе спадара Сяргея прызналi "Чалавекам года Брэсцкай вобласцi" ў галiне адукацыi. Аднак, па ўсiм вiдаць, не дзеля гэтага ён вучыць дзяцей i стварае прыгажосць.

— Тут, у Баярах, у мяне свой хранатоп, свая прастора, свой свет, — кажа мастак. — Многiя, хто прыязджае сюды, змяняюць свае погляды на некаторыя рэчы. Пачынаюць задумвацца пра тое, што ёсць мiтусня, а што ёсць сэнс...

Я ехаў да Сяргея Жылевiча на паўгадзiнкi — быўшы ў камандзiроўцы на Пiншчыне, хацеў заадно напiсаць i пра адметнага мастака. Аднак затрымаўся тут гадзiн на пяць. П'ючы смачную каву ў мастакоўскай майстэрнi i не запальваючы святла, хоць надыходзiлi прыцемкi, я разумеў, што i сам не заўжды аддзяляю мiтусню ад нечага сапраўды важнага. У хуткiм часе зноўку збiраюся ў Баяры.

Дарэчы, сёння, 18 лiпеня, Сяргей Жылевiч святкуе 50-годдзе. Шчырыя вiншаваннi, Маэстра!..

Глеб ЛАБАДЗЕНКА.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкладчык вясковай школы Сяргей Жылевiч стварыў унiкальны сад скульптураў пад адкрытым небам Сяргей Жылевiч — гонар Пiншчыны, ягоная сядзiба ў вёсцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика