Выязджаць за мяжу з адным з бацькоў без згоды другога дзецi змогуць толькi з 1 студзеня
Выязджаць за мяжу з адным з бацькоў без згоды другога дзецi змогуць толькi з 1 студзеня
Выязджаць за межы Беларусi ў суправаджэннi аднаго з бацькоў без натарыяльна засведчанай згоды бацькi або мацi беларускiя дзецi змогуць толькi з новага года. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Беларусi. Законапраект, згодна з якiм няпоўнагадовыя беларускiя грамадзяне могуць выязджаць за мяжу ў суправаджэннi аднаго з законных прадстаўнiкоў без згоды другога, быў прыняты парламентам, але ў сiлу ўступiць толькi з 1 студзеня 2010 года, адзначылi ў Дзяржпагранкамiтэце. Такiм чынам, тым, хто ў гэтым адпускным сезоне хоча адпачыць за мяжой з дзiцем, але без мужа або жонкi, трэба мець яго або яе засведчаную згоду. У сувязi з гэтым пагранiчнiкi нагадалi, што аформiць згоду можна не толькi ў натарыуса, але i ў аддзеле па грамадзянству i мiграцыi па месцы жыхарства. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выязджаць за межы Беларусi ў суправаджэннi аднаго з бацькоў без натарыяльна засведчанай згоды бацькi або мацi беларускiя дзецi змогуць толькi з новага |
|