21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнскiя чыноўнiкi больш схiльныя да фармалiзму i грубасцi, чым iх калегi ў рэгiёнах

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнскiя чыноўнiкi больш схiльныя да фармалiзму i грубасцi, чым iх калегi ў рэгiёнах

Пра гэта сведчаць вынiкi чарговага этапу сацыялагiчнага манiторынгу "Думка насельнiцтва Беларусi аб стане работы па дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату", праведзенага iнфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у красавiку—маi 2009 года.

Вынiкi апытання паказалi, што пры звароце ў дзяржаўныя ўстановы i iншыя арганiзацыi грамадзяне практычна ў два разы часцей сустракаюцца з праяўленнем станоўчых якасцяў работнiкаў, чым адмоўных. Аднак за апошнi год узрасла доля адказаў, у якiх адзначаюцца выпадкi праяўлення работнiкамi дзяржаўных арганiзацый грубасцi, непавагi, раздражняльнасцi. Адпаведна знiзiлася колькасць тых, хто адзначыў станоўчыя якасцi работнiкаў дзяржорганаў, такiя, як тактоўнасць, ветлiвасць, уменне слухаць, добразычлiвасць, паважлiвае стаўленне.

На думку апытаных грамадзян, для супрацоўнiкаў дзяржорганаў Мiнска ў большай ступенi, чым для работнiкаў дзяржустаноў iншых рэгiёнаў, характэрнае праяўленне ў дачыненнi да наведвальнiкаў такiх адмоўных якасцяў, як фармалiзм, абыякавасць (41,1 %), раздражняльнасць (29,5 %), грубасць i хамства (18,4 %).

Часцей за ўсё сутыкаюцца са станоўчымi якасцямi з боку работнiкаў дзяржорганаў пры звароце да iх жыхары Вiцебскай вобласцi: уважлiвасцю i адказнасцю (65,2 %), тактоўнасцю i ветлiвасцю (37,1 %), уменнем слухаць i добразычлiвасцю (32,6 %), паважлiвым стаўленнем (37,9 %).

Усяго было апытана 1 тыс. 89 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў i старэй ва ўсiх абласных цэнтрах краiны i Мiнску, раённых гарадах i сельскiх населеных пунктах. Статыстычная хiбнасць не перавышае 3 %. Гэта дазваляе сцвярджаць, што вынiкi даследавання адлюстроўваюць думку насельнiцтва рэспублiкi ў цэлым.

Кар. БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сведчаць вынiкi чарговага этапу сацыялагiчнага манiторынгу "Думка насельнiцтва Беларусi аб стане работы па дэбюракратызацыi дзяржаўнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика