21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыхтуецца мiнiмальны пакет тэлепраграм у лiчбавым выглядзе

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рыхтуецца мiнiмальны пакет тэлепраграм у лiчбавым выглядзе

У Мiнску распачата тэхнiчная падрыхтоўка да дастаўкi абанентам кабельных сетак абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм у лiчбавым выглядзе. Пра гэта паведамiлi ў Мiнiстэрстве iнфармацыi Беларусi.

Цалкам перайсцi на прыём лiчбавага тэлевiзiйнага сiгналу ў Беларусi плануецца да 2015 года, што прадугледжана Дзяржаўнай праграмай укаранення лiчбавага тэлевiзiйнага i радыёвяшчання. У адпаведнасцi з дакументам беларускiя тэлегледачы атрымаюць магчымасць глядзець у лiчбавым выглядзе пакет абавязковых агульнадаступных праграм. У яго ўваходзяць шэсць праграм: "Першы канал", "Другi нацыянальны тэлеканал", "Сталiчнае тэлебачанне", "ЛАД", "Расiя — Беларусь" ("РТР—Беларусь"), "НТБ—Беларусь". Каб захаваць гэтыя праграмы адзiным пакетам, iх неабходна перамясцiць у пэўны частотны прамежак.

Для правядзення манiторынгу змянення суб'ектыўнай ацэнкi якасцi адлюстравання тэлевiзiйных праграм, якiя складаюць агульнадаступны пакет, з 6 лiпеня адбылося часовае змяненне частотнага плана, у сувязi з чым змянiлася размяшчэнне каналаў на кнопках. Манiторынг працягнецца тры месяцы.

Як патлумачыў Вадзiм Лукашык, у сувязi з тым, што тэлевiзiйныя прыёмнiкi беларускай вытворчасцi, выпушчаныя 15—20 гадоў таму, не могуць прымаць каналы СК1 i/або СК2, для трансляцыi нацыянальных каналаў былi вызначаны частоты, якiя, незалежна ад мадэлi тэлевiзiйнага прыёмнiка абанента, могуць прымацца ў поўным аб'ёме.

Надалей выдзяленне агульнадаступнага пакета праграм будзе арганiзавана з дапамогай спецыяльнага тэхнiчнага прыстасавання (фiльтраў), на закупку якiх цяпер праводзiцца тэндар у Тэндарным цэнтры Мiнгарвыканкама. Пасля ўсталявання такiх прыстасаванняў абаненты будуць мець магчымасць дадаткова да абавязковага агульнадаступнага пакета бясплатна прымаць два тэлевiзiйныя каналы. Кошт фiльтра складзе Br7—14 тыс. Цяпер абаненцкая служба УП "Мiнскiя тэлевiзiйныя iнфармацыйныя сеткi" прымае пiсьмовыя заявы абанентаў на прадастаўленне агульнадаступнага пакета тэлепраграм.

У цэнтральным офiсе МТІС i на пяцi рэгiянальных цэнтрах абслугоўвання арганiзаваны прыём зваротаў абанентаў, звязаных са змяненнем частотнага плана, адзначыў Вадзiм Лукашык. Так, у перыяд з 6 па 13 лiпеня паступiла 12 тыс. 110 зваротаў (3 працэнты ад агульнай колькасцi абанентаў, якiх закранулi змяненнi), з якiх толькi 1 тыс. 762 (14 працэнтаў ад колькасцi тых, хто звярнуўся, або 0,4 працэнта ад агульнай колькасцi) спатрэбiлася тэхнiчная дапамога па настройцы тэлевiзiйных прыёмнiкаў. Па стане на 10 лiпеня тэхнiчная дапамога была аказана бясплатна ўжо 58 працэнтам тых, хто звярнуўся (1 тыс. 26 абанентаў).

У "Мiнскiя тэлевiзiйныя iнфармацыйныя сеткi" за той жа перыяд звярнулiся 1 тыс. 288 абанентаў (10 працэнтаў ад колькасцi тых, хто звярнуўся, або 0,3 працэнта ад агульнай колькасцi абанентаў, якiх закранулi змяненнi), тэлевiзiйныя прыёмнiкi якiх не прымаюць па сваiх тэхнiчных характарыстыках каналы СК1 (118—126 МГц, тэлепраграма "Расiя—Беларусь") i/або СК2 (110—118 МГц, тэлепраграма "НТБ—Беларусь").

Прыём названых тэлепраграм магчымы пры замене ў такiх тэлевiзiйных прыёмнiках селектара каналаў, якi забяспечвае прыём адпаведных частот. Кошт такога блока складае каля Br7 тыс. Яго ўсталяванне i прафiлактыку тэлевiзiйнага прыёмнiка ажыццяўляюць спецыялiзаваныя арганiзацыi "Бытрадыётэхнiка", ВТРУП "Гарант" i iншыя.

Як адзначыў прадстаўнiк мiнiстэрства, МТIС, "Бытрадыётэхнiка" i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт разглядаюць магчымасць бясплатнай замены селектара каналаў у тэлевiзiйных прыёмнiках абанентаў, якiя адносяцца да найменш сацыяльна абароненай групы насельнiцтва.

Кар. БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску распачата тэхнiчная падрыхтоўка да дастаўкi абанентам кабельных сетак абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм у лiчбавым выглядзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика