21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Папрацаваць за мяжой. І атрымаць зарплату?

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Папрацаваць за мяжой. І атрымаць зарплату?

У Беларусi не плануецца адмены лiцэнзаванага парадку працаўладкавання нашых грамадзян за мяжой. У прыватнасцi, паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення знешняй працоўнай мiграцыi, бежанцаў i прыстанiшча Дэпартамента па грамадзянстве i мiграцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Аляксандра Татуры, такi парадак дазваляе зменшыць рызыку для жыцця, здароўя i эканамiчных iнтарэсаў "гастарбайтараў".

Як сведчыць статыстыка, цяпер лiцэнзii на экспарт працоўнай сiлы маюць 54 юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Пры гэтым часцей за ўсё нашы суайчыннiкi выязджаюць на заробкi ў Расiю, Чэхiю, Лiтву, Латвiю, Польшчу, Вялiкабрытанiю i ЗША — як правiла, тут адбываецца ўладкаванне ў сферы будаўнiцтва, лясной гаспадаркi, прамысловасцi i транспарту.

У цэлым за мiнулы год праз суб'екты гаспадарання, што маюць спецыяльныя лiцэнзii, за мяжой уладкавалiся 6204 беларусы. Сёлета, у сувязi з эканамiчным крызiсам i скарачэннем попыту на працоўную сiлу, гэта лiчба можа зменшыцца. Разам з тым варта заўважыць, што гаворка iдзе менавiта аб легальных выездах. У той жа час некаторыя ацэнкi сведчаць: усяго за мяжой працуюць каля 300 тысяч нашых суайчыннiкаў.

Як адзначыў Аляксандр Татура, самастойны пошук працы ў iншых краiнах нiякiм чынам не забараняецца. Гэта права грамадзян Беларусi. Аднак у МУС падкрэслiваюць: тыя ж грамадзяне павiнны ведаць, што самастойнае накiраванне за мяжу можа закончыцца непрыемнасцямi, i самай меншай з iх будзе адмова выплаты зарплаты.

У сувязi з гэтым, зазначыў Аляксандр Татура, варта праявiць пэўную абачлiвасць. Па-першае, яшчэ да ад'езду неабходна заключыць дагавор аб працаўладкаваннi з замежным наймальнiкам — у iм павiнны быць вызначаныя ўмовы працы, аплаты, магчымасцi прыцягнення да "звышурочных". Па-другое, нялiшне зноў-такi загадзя праiнфармаваць аб сваiх намерах сваякоў i сяброў, аформiць страхоўку ад няшчасных здарэнняў i хваробаў. А ў сваю чаргу за мяжой трэба стаць на часовы консульскi ўлiк, патрабаваць няўхiльнага выканання ўмоў працоўнага дагавора, падтрымлiваць рэгулярную сувязь са сваякамi на радзiме. Пры гэтым катэгарычна забараняецца аддаваць каму-небудзь свой пашпарт i пазычаць грошы — у адваротным выпадку можна патрапiць у залежнасць.

Мiж тым, паведамiў Аляксандр Татура, блiжэйшым часам ёсць намер змякчыць умовы прыцягнення працоўнай сiлы ў Беларусь. Гаворка iдзе аб скасаваннi лiцэнзавання пры запрашэннi невялiкiх груп замежных рабочых. Хутчэй за ўсё, спецыяльныя дазволы спа- трэбяцца толькi пры запрашэннi груп колькасцю ад 10 чалавек. Прычым, на думку Аляксандра Татуры, новаўвядзенне дазволiць вырашыць праблему з дэфiцытам квалiфiкаваных спецыялiстаў i не створыць дадатковых праблем на айчынным рынку працы. Пакуль колькасць "працоўных мiгрантаў" у нашу краiну нязначная — летась яна склала 3,5 тыс. чалавек. Як правiла, на заробкi да нас ехалi грамадзяне Украiны, Лiтвы, Польшчы, ЗША — пераважна яны ўладкоўвалiся кiраўнiкамi прадпрыемстваў, маркетолагамi, у грамадскiм харчаваннi i ў будаўнiцтве.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi не плануецца адмены лiцэнзаванага парадку працаўладкавання нашых грамадзян за мяжой. У прыватнасцi, паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика