21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У жнiўнi цэны павiнны знiжацца

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У жнiўнi цэны павiнны знiжацца

Цяпер у нашай краiне iснуюць эканамiчныя перадумовы для пэўнай дэфляцыi ў апошнiм месяцы лета, паведамiў учора журналiстам дырэктар дэпартамента цэнаснай палiтыкi Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi Ігар Фамiн.

Паводле iнфармацыi спецыялiста, iнфляцыя за першае паўгоддзе склала 7,3 працэнта. Дынамiка росту iндэкса спажывецкiх цэнаў сёлета сведчыць аб замаруджваннi росту цэнаў i агульнай цэнавай стабiлiзацыi ў краiне. Калi ў студзенi ў краiне назiралася iнфляцыя ў памеры 4,1 %, то ў лютым — 1,1 %, у сакавiку — 0,6 %, красавiку — 0,4 %, у маi — 0,3 % i ў чэрвенi — 0,4 %. Ужо ў лiпенi пачалося знiжэнне цэнаў на крупы, таматы, агуркi, зелянiну i iншыя прадукты харчавання. Вытворцы ўсё часцей прапануюць iстотныя знiжкi на адзенне i абутак.

Кiраўнiк дэпартамента адзначыў, што паўгадавая iнфляцыя ў Расii i ва Украiне большая, чым у нашай краiне i роўная адпаведна 7,4 i 8,6 працэнта. Увогуле эксперты Мiнэканомiкi разлiчваюць, што iнфляцыя за другое паўгоддзе складзе ў нас каля 4 працэнтаў.

У пэўных СМI апошнiм часам пачала гуляць пагалоска пра тое, што спачатку ў жнiўнi, а потым i ў вераснi адбудзецца iстотнае павелiчэнне тарыфаў (кожны раз па 200 рублёў) на гарадскi транспарт.

Падобныя прапановы на гэты конт з боку сталiчных уладаў былi, аднак... Iгар Фамiн нагадаў пра тое, што такое павелiчэнне тарыфаў магчымае толькi пры рэалiзацыi адпаведных мераў сацыяльнай абароны насельнiцтва. У сувязi з тым, што пытанне аб павелiчэннi заробкаў i пенсiй не плануецца разглядаць раней за верасень, то i рост транспартных тарыфаў ажыццяўляць летам немэтазгодна. "Калi такое рашэнне i будзе, то, па нашым прагнозе, павелiчэнне транспартных тарыфаў не перавысiць 100-рублёвую мяжу", — сказаў Iгар Фамiн.

Спецыялiст Мiнэканомiкi запэўнiў журналiстаў у тым, што сёлета тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугi павялiчвацца не будуць. Змяненне гэтых тарыфаў запланавана ажыццявiць з першых дзён наступнага года.

Iгар Фамiн нагадаў аб правядзеннi мерапрыемстваў па лiбералiзацыi цэнаў. Так, з 1 лiпеня пастановай Саўмiна было адменена рэгуляванне цэнаў i тарыфаў на асобныя сацыяльна-значныя паслугi. Гэта паслугi пральняў, хiмчыстак i цырульняў. Да чаго гэта прывяло? Цяпер у Мiнску тарыфы на паслугi хiмчыстак павялiчылiся ажно да 50 працэнтаў. Далейшая лiбералiзацыя цэнаў будзе ажыццяўляцца з улiкам сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў краiне, а таксама залежыць i ад развiцця падзей на знешнiх рынках, лiчыць спецыялiст Мiнэканомiкi.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер у нашай краiне iснуюць эканамiчныя перадумовы для пэўнай дэфляцыi ў апошнiм месяцы лета, паведамiў учора журналiстам дырэктар дэпартамента цэнас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика