КДК Вiцебскай вобласцi выявiў факты рэалiзацыi камунальных аб'ектаў па занiжаных цэнах
КДК Вiцебскай вобласцi выявiў факты рэалiзацыi камунальных аб'ектаў па занiжаных цэнах
Камiтэт дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi выявiў факты недапаступлення даходаў у бюджэт з-за адчужэння камунальных аб'ектаў нерухомасцi Вiцебска па занiжаных цэнах, паведамiлi ў абласным камiтэце. Увагу кантралёраў прыцягнуў шэраг фактаў продажу нерухомасцi не праз аўкцыёны, а канкрэтным пакупнiкам — арандатарам гэтых аб'ектаў. Парадак распараджэння дзяржмаёмасцю, зацверджаны Вiцебскiм гарсаветам, дапускае такi продаж, калi кошт аб'ектаў нерухомасцi не перавышае 10 тыс. базавых велiчыняў (цяпер базавая велiчыня складае Br35 тыс.). Разам з тым арандатары самi заказвалi ацэнку не прыналежнай iм маёмасцi, парушаючы палажэнне аб ацэнцы дзяржмаёмасцi. Падчас праверкi дакладнасцi ацэнкi рынкавага кошту трох аб'ектаў выяўлены парушэннi, якiя прывялi да занiжэння кошту камунальных аб'ектаў. Ацэншчыкi ў разлiках дапускалi занiжэнне першапачатковых звестак, прымянялi мiнiмальныя арэндныя стаўкi, вызначаныя для аб'ектаў дзяржуласнасцi, не выкарыстоўвалiся рынкавыя арэндныя стаўкi, якiя вышэйшыя ў 3 разы, i iнш. Акрамя таго, былi выяўлены памылкi ў разлiках i спасылкi на не дзейнае заканадаўства, што прыводзiла да неадназначнага тлумачэння вынiкаў ацэнкi. Так, па прычыне суб'ектыўнага падыходу ацэншчыкаў стаў магчымы факт продажу гарвыканкамам у лiстападзе 2007 года памяшкання за Br112,1 млн. А ўжо ў маi 2008 года пакупнiк аформiў гэта памяшканне з коштам у Br572,2 млн (г. зн. у 5 разоў вышэй за цану набыцця) у заклад для атрымання крэдыту ў банку. Гаспадарчым судом Вiцебскай вобласцi вынесены рашэннi аб прызнаннi недакладнай ацэнкi па трох аб'ектах нерухомасцi. Матэрыялы праверкi КДК перададзены ў пракуратуру для прававой ацэнкi выяўленых фактаў. Сяргей КОЧАТАЎ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiтэт дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi выявiў факты недапаступлення даходаў у бюджэт з-за адчужэння камунальных аб'ектаў нерухомасцi Вiцебска па |
|