21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Моцныя навальнiцы пакiнулi без святла 8 тысяч жыхароў Латвii i Лiтвы: ёсць ахвяры

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моцныя навальнiцы пакiнулi без святла 8 тысяч жыхароў Латвii i Лiтвы: ёсць ахвяры У Польшчы з-за крызiсу закрываюцца крамы

Тры тысячы крамаў па продажы прадуктаў харчавання i дзве тысячы крамаў адзення знiкнуць у Польшчы сёлета. Прычына ў падзеннi гандлёвага звароту, якое не спыняецца з пачатку года. У параўнаннi з мiнулым годам падзенне перасягнула трохразовы ўзровень, паведамiла Gаzеtа Рrаwnа.

Польскiя гандлёвыя сеткi разлiчвалi на паляпшэнне эканамiчнай сiтуацыi i адкладвалi прыняцце рашэнняў аб закрыццi крамаў да апошняга. Цяпер жа становiцца зразумела, што чакаць паляпшэнняў не даводзiцца.

Моцныя навальнiцы пакiнулi без святла 8 тысяч жыхароў Латвii i Лiтвы: ёсць ахвяры

У Латвii ў вынiку моцнага ветру i лiўня з навальнiцай увечары ў нядзелю каля 20 тысяч чалавек засталiся без электраэнергii. З iх 3 тысячы жыхароў знаходзiлiся без святла i ўчора ўвечары.

У вынiку разгулу стыхii ў выратавальнiкаў было ў 10 разоў больш працы. У нядзелю ўвечар яны атрымалi 124 выклiкi i здзейснiлi 104 выезды для дапамогi грамадзянам. Большасць выклiкаў былi звязаны з паваленымi дрэвамi i сарванымi дахамi хат.

У той жа час у Лiтве ў вынiку навальнiчнай буры без электрычнасцi засталiся больш за 5 тысяч чалавек, двое загiнулi. "Ахвяры разгулу стыхii зарэгiстраваныя ў Пасвальскiм раёне", — паведамiў у панядзелак журналiстам прадстаўнiк дэпартамента супрацьпажарна-выратавальных работ Владас Ракшцялiс. Адзiн з загiнулых самастойна спрабаваў прыбраць з дарогi абарваны электрычны кабель. Другой ахвярай стала жанчына, на якую звалiлася дрэва.

Саакашвiлi страцiў надзею ўвесцi Грузiю ў НАТА

Грузii наўрад цi атрымаецца ўступiць у НАТА, а таксама вярнуць кантроль над Абхазiяй i Паўднёвай Асецiяй у хуткiм часе. Пра гэта заявiў прэзiдэнт Грузii Мiхаiл Саакашвiлi ў iнтэрв'ю газеце Thе Wаll Strееt Jоurnаl. "Гэта трагiчна, — заявiў ён. — Атрымлiваецца, што рускiя змагалiся за справядлiвую справу".

Да жнiвеньскай вайны Саакашвiлi упэўнена казаў аб уступленнi сваёй краiны ў НАТА i ЕС i аб немiнучай рэiнтэграцыi двух самаабвешчаных рэспублiк — Паўднёвай Асецii i Абхазii ў склад Грузii, адзначае газета. Зараз надзеi Грузii на ўступленне ў НАТА "амаль мёртвыя", заявiў Саакашвiлi.

У буйной аварыi ў Германii разбiлiся 259 аўтамабiляў

У буйной дарожнай аварыi, якая адбылася 19 лiпеня на аўтабане А2 памiж Пайне i Брауншвейгам, разбiлiся 259 аўтамабiляў. 66 чалавек пацярпелi, 10 з iх, паводле iнфармацыi пажарнiкаў, атрымалi цяжкiя раненнi, якiя пагражаюць жыццю, паведамляе Stеrn.

З-за аварыi на шашы ўтварыўся затор даўжынёй каля 30 кiламетраў. На працягу некалькiх гадзiн траса была перакрыта. У лiквiдацыi наступстваў аварыi ўзялi ўдзел каля 340 выратавальнiкаў, медыкаў, пажарнiкаў i 259 пажарных разлiкаў. Прычынай буйнога ДТЗ называюць моцны дождж, пасля якога да таго ж выглянула асляпляльнае сонца.

Рэйтынг Абамы ўпершыню ўпаў нiжэй за 60 працэнтаў

Упершыню пасля прыходу Барака Абамы ў Белы дом яго рэйтынг упаў нiжэй за 60 працэнтаў: пра гэта сведчаць вынiкi сацыялагiчнага апытання АBС Nеws i Thе Wаshingtоn Роst. У параўнаннi з пiкавай веснавой ацэнкай рэйтынг прэзiдэнта знiзiўся на дзесяць пунктаў i складае 59 працэнтаў.

Найболей сумнеўнымi здаюцца амерыканцам поспехi Абамы ў эканамiчнай i бюджэтнай абласцях i сферы аховы здароўя. Працай прэзiдэнта ў вобласцi эканомiкi задаволеныя 52 працэнты апытаных, 49 працэнтаў ухваляюць яго працу ў сферы аховы здароўя i толькi 43 працэнты лiчаць, што Абама паспяхова змагаецца з бюджэтным дэфiцытам.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Латвii ў вынiку моцнага ветру i лiўня з навальнiцай увечары ў нядзелю каля 20 тысяч чалавек засталiся без электраэнергii. З iх 3 тысячы жыхароў знах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика