21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падказка для канчаткаў

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падказка для канчаткаў У свабодным доступе з'явiўся першы электронны граматыка-парадыгматычны слоўнiк беларускай мовы   З гэтымi канчаткамi бяда ды й толькi, асаблiва назоўнiкаў 2-га скланення ў родным склоне адзiночнага лiку. Не так i лёгка бывае разабрацца, дзе "а", дзе — "у": рэгiёну i завода, народа i капiталiзму, мёду i хлеба, у ценi ясеня i мэбля з ясеню... Аднак цяпер дзякуючы намаганням энтузiястаў з'явiўся ўнiверсальны падказчык.

Iнстытут мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы Нацыянальнай Акадэмii навук i творчы калектыў распрацоўшчыкаў правялi прэзентацыю першага ў Беларусi электроннага граматыка-парадыгматычнага слоўнiка беларускай мовы "Парадыгма", створанага пад кiраўнiцтвам навуковага супрацоўнiка Фiзiка-тэхнiчнага iнстытута НАН Беларусi Фёдара Пiскунова. Электронны слоўнiк з'ўяўляецца працягам працы над праграмай праверкi беларускай арфаграфii "Лiтара", якая атрымала шырокае распаўсюджанне i прызнанне (карыстаюцца ёю i ў нашай рэдакцыi).

Што ўяўляе электронная "Парадыгма"? Звярнуцца да слоўнiка можна непасрэдна ў тэкставым рэдактары Word. Некалькi нацiсканняў клавiш — i перад вамi iнфармацыя не толькi пра правапiс усiх формаў патрэбнага слова, але i яго нацiск. Асновай для электроннай версii стаў акадэмiчны слоўнiк беларускай мовы пад рэдакцыяй М. Бiрылы. Усяго ў рэестры "Парадыгмы" каля 140 тыс. слоў. Электронны слоўнiк абсалютна бясплатны, скачаць яго можна з сайта (дарэчы, i гэта слова ёсць у "Парадыгме") www.pravapis.tut.by — выпрабавальны варыянт (у надзеi на тое, што паступяць водгукi).

"Па сукупнасцi функцыянальных магчымасцяў рэцэнзуемы слоўнiк з'яўляецца арыгiнальнай распрацоўкай. Стварэнне такога слоўнiка ў электронным выглядзе робiць магчымым хуткае атрыманне ўсёй неабходнай граматычнай iнфармацыi аб пошукавым слове цi словаформе. Слоўнiк дае правiльнае арфаграфiчнае напiсанне пэўнага слова i ўсёй яго парадыгмы з акцэнтуацыяй нацiскнога склада. Па сутнасцi ён нагадвае вядомы слоўнiк А.А. Залiзняка, толькi выкананы ў адпаведнасцi з магчымасцямi сучасных камп'ютарных тэхналогiй. Нават блiжэйшы аналаг (Электронны слоўнiк украiнскай мовы) не прадугледжвае функцыю пошуку зыходных слоў (лексем) да адпаведных словаформаў. Рэцэнзуемы слоўнiк выкананы на высокiм тэхнiчным узроўнi i мае вялiкi патэнцыял для выкарыстання яго ў рэдакцыйна-выдавецкiм i навучальным працэсе. Можа быць рэкамендаваны шырокаму колу камп'ютарных карыстальнiкаў", — значыцца ў водзыве на слоўнiк доктара фiлалагiчных навук, загадчыка аддзела сучаснай беларускай мовы Iнстытута мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы НАН Беларусi Валянцiны Русак.

Сам кiраўнiк праекта "Парадыгма" Фёдар Пiскуноў упэўнены, што "мова — гэта справа ўсiх, усiх дасведчаных, усiх прафесiяналаў". Таму, вiдаць, i не застаецца абыякавым, па ўласнай iнiцыятыве на чыстым энтузiязме ўзворвае моўную нiву. "У такiм выкананнi, я не пабаюся сказаць, гэта першы прадукт такога роду, вiдаць, нават i на прасторах СНД. Прадукт прызначаны для шырокага кола, спатрэбiцца, спадзяюся, у выдавецкiх працэсах, думаю, ёсць шырокiя перспектывы ў сферы навучання. Гэты слоўнiк — ненавязлiвая падказка, захацеў карыстальнiк — даведаўся, якi канчатак або нацiск у той цi iншай форме".

Адным з iстотных здабыткаў навiнкi энтузiяст лiчыць гнуткасць i актуальнасць: "Звычайны папяровы слоўнiк заўсёды адлюстроўвае сiтуацыю са спазненнем, а ў электронны можна аператыўна ўносiць змяненнi". Тым больш што, на думку "бацькi" "Парадыгмы", правапiс — гэта "пытанне пагадненняў, у вельмi шматлiкiх выпадках няма адзiнага падыходу, нават на гэтай прэзентацыi былi абмеркаваннi наконт таго, як тое цi iншае слова пiшацца, дзе нацiск ставiцца". "Ёсць лiтара, а ёсць дух, хутчэй, трэба ў духу працаваць", — кажа Фёдар Пiскуноў.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свабодным доступе з'явiўся першы электронны граматыка-парадыгматычны слоўнiк беларускай мовы З гэтымi канчаткамi бяда ды й толькi, асаблiва наз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика