Завiс
Завiс
Надвячоркам побач з урочышчам Шведская горка ў Гомелi людзi заўважылi чалавека,
якi вiсеў унiз галавой на высокочастотнам загараджальнiку лiнii электраперадач.
Яны ж i выклiкалi выратавальнiкаў. Як паведамiлi ў цэнтры прапаганды i навучання
Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, ёсць версiя, што 29-гадовы
гамяльчанiн выбраў звышарыгiнальны спосаб самагубства: залез на металiчную апору
электраперадач i скокнуў на высокочастотны загараджальнiк. Але ж пры скачку зачапiўся
нагой i павiс унiз галавой на вышынi каля 10 метраў.
Каб зняць грамадзянiна, спецыялiсты гомельскiх электрасетак спачатку абясточылi
лiнiю электраперадач, а потым супрацоўнiкi МНС знялi няўдалага каскадзёра i перадалi
ўрачам "хуткай дапамогi". Мужчына атрымаў апёкi 2-4-й ступенi на 80 % паверхнi
цела i памёр у бальнiцы праз шэсць гадзiн пасля здарэння.
Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвячоркам побач з урочышчам Шведская горка ў Гомелi людзi заўважылi чалавека, якi вiсеў унiз галавой на высокочастотнам загараджальнiку лiнii электр |
|