Генсек НАТА: Грузiя i Украiна не гатовыя да ўступлення ў альянс
Генсек НАТА: Грузiя i Украiна не гатовыя да ўступлення ў альянс
Генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хоап Схефер, якi пакiдае 1 жнiўня сваю пасаду, прызнаў, што Грузiя i Украiна на гэты момант не гатовыя да ўступлення ў альянс. Пра гэта генсек НАТА заявiў 21 лiпеня ў Вялiкабрытанii, куды прыбыў "з развiтальным вiзiтам". "Адно жаданне не дае аўтаматычнага права на ўступленне", — заўважыў Схефер. Паводле яго меркавання, еўраатлантычным планам названых краiн перашкаджае iх ўнутрыпалiтычнае становiшча. Схефер падкрэслiў, што дзяржавы, якiя маюць намер уступiць у альянс, павiнны адпавядаць усiм патрабаванням НАТА, а "сёння нi Украiна, нi Грузiя не гатовыя да гэтага". Каментарый Схефера рушыў услед за медыйным скандалам, звязаным з iнтэрв'ю прэзiдэнта Грузii Мiхаiла Саакашвiлi Thе Wаll Strееt Jоurnаl. У iм грузiнскi лiдар прызнаў, што еўраатлантычныя iмкненнi Тбiлiсi фактычна "пахаваныя". Пасля, аднак, Саакашвiлi заявiў, што выданне прынесла ў яго прабачэння за скажоны сэнс яго выказванняў. Як вядома, Грузiя i Украiна ў апошнiя гады неаднаразова заяўлялi аб iмкненнi ўступiць у НАТА, аднак у Брусэлi да гэтых планаў ставяцца вельмi асцярожна, паколькi ва Украiне надзвычай моцныя антызаходнiя настроi, а еўраатлантычныя далягляды Грузii сталi вельмi iмглiстымi пасля вайны ў Паўднёвай Асецii ў жнiўнi 2008 года. Гэты канфлiкт да краю абвастрыў адносiны памiж Масквой i Тбiлiсi, i, як вынiк, памiж Масквой i Брусэлем. У наступным НАТА аднавiла кантакты з Расiяй, што негатыўна адбiлася на iнтэграцыi Грузii ў альянс. Каля паловы ўкраiнцаў не вераць у змены пасля выбараў прэзiдэнтаКаля паловы апытаных украiнцаў лiчаць, што ва Украiне не будзе нiякiх змен пасля прэзiдэнцкiх выбараў, сведчаць вынiкi даследавання "5 фактаў аб украiнцах", прэзентаванага ў агенцтве ""Інтэрфакс"-Украiна" ў аўторак. Даследаванне праводзiлася з 5 па 15 лiпеня ў гарадах з насельнiцтвам 50 тыс. чалавек i больш. У яго рамках было апытана 1500 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Генеральны дырэктар кампанii IФАК Украiна Сяргей Гаваруха паведамiў, што 48 % апытаных упэўненыя ў тым, што ва Украiне нiчога не зменiцца пасля прэзiдэнцкiх выбараў, а 8 % лiчаць, што сiтуацыя пагоршыцца. Пры гэтым 27 % рэспандэнтаў звязваюць магчымыя паляпшэннi сiтуацыi пасля выбараў з лiдарам Партыi рэгiёнаў Вiктарам Януковiчам, 21 % — з экс-спiкерам парламента, лiдарам руху "Фронт змен" Арсенем Яцэнюком, 12 % — з прэм'ер-мiнiстрам Юлiяй Цiмашэнкай i 3 % — з прэзiдэнтам Вiктарам Юшчанкам. Аўтары "iндэкса Бiг Маку": самыя пераацэненыя валюты — у Нарвегii i ШвейцарыiРасiйскi рубель недаацэнены на 43 %, лiчаць аўтары "iндэкса Бiг Мака", якi распрацаваны часопiсам Thе Есоnоmist. Гэта вынiкае з таго, што ў Расii папулярны ва ўсiм свеце гамбургер каштуе 2,04 долара, а ў ЗША — 3,57 долара. Яшчэ больш недаацэненыя нацыянальныя валюты Украiны i Кiтая. У гэтых краiнах "Бiг Мак" каштуе на 49 % танней, чым у ЗША. У Кiтаi i ва Украiне ахвотныя могуць купiць папулярны бутэрброд усяго за 1,83 долара. Самыя пераацэненыя валюты — у Нарвегii i Швейцарыi. Там "Бiг Мак" на 72 i 68 працэнтаў даражэйшы, чым у ЗША, або 6,15 i 5,98 долара за штуку адпаведна. "Iндэкс Бiг Мака" заснаваны на парытэце пакупной здольнасцi, па якiм валютны курс ураўноўвае кошт гамбургера ў розных краiнах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хоап Схефер, якi пакiдае 1 жнiўня сваю пасаду, прызнаў, што Грузiя i Украiна на гэты момант не гатовыя да ўступлення ў |
|