21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Слабаалкагольныя напоi аб'явяць па-за законам?

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Слабаалкагольныя напоi аб'явяць па-за законам?

Мiнiстэрства гандлю Беларусi падрыхтавала прапанову ва Урад аб забароне i продажы на тэрыторыi нашай краiны слабаалкагольных напояў. Пра гэта ўчора паведамiў журналiстам першы намеснiк мiнiстра гандлю Мiхаiл Свянцiцкi.

"Слабаалкагольных напояў не павiнна быць на палiцах нашых крамаў, бо гэтую вадкасць могуць купляць i ўжываць нават зусiм маладыя юнакi i дзяўчаты", — лiчыць намеснiк мiнiстра. Да таго ж, рэгуляванне абароту слабаалкагольных напояў не ў поўнай меры прадугледжана айчынным заканадаўствам. Мiхаiл Свянцiцкi выказаў занепакоенасць вялiкiм аб'ёмам ужывання алкагольных напояў насельнiцтвам нашай краiны. Цяпер у год на душу насельнiцтва прыпадае каля 12,4 лiтра чыстага алкаголю. Але цалкам забараняць продаж i ўжыванне алкаголю было б памылкай, лiчыць прадстаўнiк Мiнгандлю. Мiхаiл Свянцiцкi таксама паведамiў журналiстам, што спецыялiстамi мiнiстэрства цяпер падрыхтаваны пералiк тавараў для льготнага спажывецкага крэдытавання. Галоўным чынам у пералiк увайшлi бытавая тэхнiка, мэбля, асобныя будматэрыялы i iншая прадукцыя выключна айчыннай вытворчасцi.

Указ кiраўнiка дзяржавы па льготным спажывецкiм крэдытаваннi пачынае дзейнiчаць з 8 жнiўня. Яго змогуць атрымаць малазабяспечаныя грамадзяне, у якiх сярэднямесячны даход на кожнага члена сям'i не больш як 1,13 млн рублёў. Ільготны спажывецкi крэдыт будзе выдавацца тэрмiнам да 3 гадоў пад 10 працэнтаў гадавых.

"Дрэннымі" слабаалкагольнымі напоямі, паводле меркавання спецыялістаў Мінгандлю, лічацца газаваныя напоі, якія ўтрымліваюць 6—7 градусаў алкаголю, такія як "ром-кола", "джын-тонік", "гарэлка-кола" і іншыя.

Сяргей КУРКАЧ.

Не вытрымала спакусы? Краснапольскi РАУС распачаў крымiнальную справу супраць сацыяльнага работнiка, якая падазраецца ў крадзяжы 400 тысяч рублёў у пенсiянера. Паштальён прынесла пенсiю 82-гадоваму мужчыну, i ён схаваў свае грошы ў кнiгу. Тайнiк убачыла 47-гадовая жанчына, якая даглядала старога. Ён яшчэ цi то сур'ёзна, цi то жартам папярэдзiў: маўляў, не чапай мае грошы, iнакш заяўлю ў мiлiцыю. Тым не меней, купюры знiклi, а цяпер iдзе следства, якое падазрае ў крадзяжы сацыяльнага работнiка.   Алена Казлова.

 

Хто папалюе пад вадой?

Спробу незаконнага перавозу буйной партыi тавару спынiлi супрацоўнiкi Ашмянскай мытнi — пра гэта паведамiлi ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта.

Увагу мытнiкаў прыцягнуў аўтамабiль "ДАФ", якi рухаўся з Лiтвы ў Расiю з партыяй спартыўнага iнвентару. Падчас афармлення тавару было заўважана, што яго рэальная вага перавышае заяўленую амаль на чвэрць. У вынiку з'явiлася рашэнне правесцi агляд транспартнага сродку, падчас якога ў грузавым адсеку аўто былi знойдзены незадэклараваныя 1800 стрэльбаў для падводнага палявання, 86 адзiнак камплектавых частак да стрэльбаў, 1740 гарпуноў, 890 спецыяльных нажоў для падводнага палявання, наборы сталовых нажоў, 48 змяшальнiкаў, 30 дазатараў, 31 сушылка для рук, а таксама металiчныя скрынi. Прычым ацэначны кошт кантрабанды ўражвае — больш за 1,1 мiльярда рублёў. Цяпер незадэклараваныя тавары канфiскаваныя. Па гэтым факце распачаўся адмiнiстрацыйны працэс.

Сяргей ГРЫБ.

Злашчасная "балгарка"

У в. Беражное Столiнскага раёна быў смяротна траўмаваны мужчына. Жыхар в. Дубiнец на будаўнiцтве дома працаваў з "балгаркай". Калi ён адключаў iнструмент, яго ўдарыла токам.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства гандлю Беларусi падрыхтавала прапанову ва Урад аб забароне i продажы на тэрыторыi нашай краiны слабаалкагольных напояў. Пра гэта ўчора па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика