21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як мы выцягвалi з балота лятаючы танк

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як мы выцягвалi з балота лятаючы танк

Выпрабавана на сабе

 

Рэпарцёр "Звязды" разам з беларускiмi i расiйскiмi шукальнiкамi даставаў з балота ў беларускай глыбiнцы "лятаючы танк" — савецкi штурмавiк "ІЛ-2". Ёсць меркаванне, што самалёт гэты быў падбiты больш за 65 гадоў таму ў нябёсах на тэрыторыi цяперашняга Дубровенскага раёна. Пошукавыя работы вялiся памiж вёскамi Вежкi i Пуцяцiна. Мяркуецца, што быў збiты легендарны штурмавiк "IЛ", якi яшчэ называюць "лятаючы танк". Шукальнiкам расказалi пра самалёт тутэйшыя вяскоўцы — яны бачылi хвост крылатай машыны.

Аўтар гэтых радкоў, дарэчы, i сам нечакана знайшоў некалькi прадметаў "рэха вайны". Спаў разам з шукальнiкамi ў кузаве грузавой машыны, кармiў камароў, дапамагаў, як мог, кухарыць. Упершыню ў жыццi мыў рукi... гарэлкай. А колькi распазнаў цiкавага! Энтузiясты, якiя ўжо маюць вялiкую практыку ў пошукавай рабоце, развеялi некаторыя мiфы пра шукальнiкаў.

Там у белых штанах не ходзяць

А паўдзельнiчаў я ў па-свойму ўнiкальнай акцыi, як часта бывае ў журналiстыцы, выпадкова. Пра тое, што самалёт дастаюць, ужо напiсаў i маленькi артыкул надрукавалi ў "Звяздзе". У пятнiцу ранiцай хаджу па Вiцебску ў белых штанах i майцы — спякотна. "Базар" скончыўся. Самы час купiць пiва i... I тут на мабiльны нехта патэлефанаваў. Высветлiлася, што на сувязi дэпутат з Расii Сяргей Уладзiмiравiч ХАРЛАНЦЬЕЎ (народны выбраннiк аднаго з раёнаў Ленiнградскай вобласцi) — наш зямляк, родам са Шклоўскага раёна. Ён — iнiцыятар правядзення пошукавых работ i актыўны iх удзельнiк.

Малады дэпутат, яму трохi за 40, арганiзатар падняцця затанулых танкаў часоў вайны на тэрыторыi былога СССР, адзiн са стваральнiкаў прыватнага некамерцыйнага музея ў Шлiсэльбургу Ленiнградскай вобласцi, прысвечанага ваеннаму часу. Прапанаваў мне аператыўна, калi ёсць, вядома ж, жаданне, сабрацца i паехаць разам. I, магчыма, не на адзiн дзень. Затое гарантаваны экслюзiўны рэпартаж.  

Па дарозе, калi сядзеў у салоне ягонай прэстыжнай машыны, я ўсё пытаў: а навошта вам "капацца ў балоце?" Хобi? Мог бы недзе адпачыць на добрым замежным курорце.

— Як растлумачыць, каб ты зразумеў? Бачыў бы ты слёзы радасцi i адначасова гора на твары ўдавы, якая так i не дачакалася свайго мужа з фронту, нават не ведае, дзе ён загiнуў, дзе пахаваны, калi мы прыязджаем да яе i расказваем, што адшукалi месца гiбелi, — расказвае Сяргей Уладзiмiравiч. — Бо нават праз дзесяцiгоддзi можна па медальёне, якi выдаваўся вайскоўцам, вызначыць прозвiшча. А калi няма жэтона, то i па iншых прыкметах. Напрыклад, прозвiшча лётчыка можна вызначыць па нумары рухавiка самалёта, на якiм ён лятаў. У расiйскiх ваенных архiвах маюцца такiя звесткi.

...Даволi хутка мы прыехалi на месца нашага прызначэння. Спецыяльная тэхнiка для выпампоўвання вады, грузавiк з надпiсам на дзверцах — ДТСААФ. Мужчыны розных узростаў у камуфляжнай форме нешта капаюць, носяць. Адным словам — займаюцца невядомай мне пошукавай работай. А тут я — якi яшчэ нядаўна хадзiў у белых штанах.

Гэй, рэдактар, абiрай бульбу!

Пазнаёмiўся я з удзельнiкамi лясной "экспедыцыi". Цiкавыя вельмi людзi. Праўда, спачатку ставiлiся да мяне з нейкай асцярогай.

Юрый Белавусаў, лётчык—iнструктар мiнскага цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ, адразу прызнаўся, што меў не самы лепшы вопыт стасункаў з журналiстамi.

— Напiшуць нешта, напрыклад, пра вiнт верталёта, што "ўсё марудней пры пасадцы круцiцца", дык потым прафесiяналы чытаюць i смяюцца, — гаворыць Юрый. — Трэба ж думаць што пiшаш, праверыць усё, параiцца з тымi, хто разумее тэму.

Паколькi я з журналiсцкага брацтва, усё "падколкi", а потым i павага даставалiся ў лесе мне.

— Рэдактар, iдзi маладую бульбу абiрай. Можаш? — падколвае мяне Сяргей Пятровiч Ёлкiн, якi пайшоў на пенсiю з радоў расiйскай армii ў званнi старшага прапаршчыка. Хай таксама не пакрыўдзiцца Сяргей Пятровiч, але адразу ён мiжволi нагадаў мне ўсiм вядомага героя серыяла прапаршчыка Шматко. Такi ж актыўны, па слова жартоўнае ў кiшэню не палезе. Высветлiлася, што служыў ён на Поўначы. Узнагароджаны медалём "За адзнаку ў воiнскай службе ў Запаляр'i". Актыўна займаўся падчас службы пошукавай дзейнасцю. І цяпер вось працягвае гэтую справу. Жыве цяпер у Мiнску, працуе ў аэраклубе ДТСААФ начальнiкам радыёстанцыi. Пятровiч расказаў i пра свайго брата, якi ў 53 гады па-ранейшаму служыць — у горадзе Котлас Архангельскай вобласцi. А гэта даволi рэдкая з'ява — служыць у авiяцыi ў такiм узросце. I пра юбiлей сумеснага жыцця з жонкай расказаў. А яшчэ — ён тут лебедзяў кармiў: "Я ж паўночны чалавек, мне так прыемна было кармiць iх прама з рук. Я так шчыра пры гэтым радаваўся, напэўна, мясцовыя жыхары, якiя назiралi за гэтым, i не зразумелi, чаму здаровы мужык, як дзiця, з птушкамi возiцца!". А сам Пятровiч па-добраму здзiвiўся, калi я з'еў цэлую бляшанку тушонкi, якую ён мне прапанаваў з таго, што засталося ў яго пасля звальнення. "Не з'ясi ўсё — не дам, бо рэдкасць вялiкая — гэтая тушонка" — падколваў мяне мой новы таварыш. Смачная тушонка!

Пазнаёмiўся i з прадстаўнiкамi беларускага дабрачыннага фонду дапамогi воiнам—iнтэрнацыяналiстам "Памяць Афгана". Людзi гэтыя добра вядомыя тым, што дастаюць з зямлi, балот тэхнiку ваенных часоў, рэстаўруюць. А знакамiтая "Лiнiя Сталiна", дзе цяпер шмат турыстаў — гэта i яны пастаралiся, каб там з'явiўся ўнiкальны ваенна-патрыятычны комплекс. I з хлопцамi — вайскоўцамi з 52—га асобнага спецыялiзаванага пошукавага батальёна Узброеных Сiлаў Беларусi пазнаёмiўся. Яны прыехалi спецыяльна сюды з пасёлка Заслонава Лепельскага раёна, бо падчас работ у балоце знайшлi чалавечыя астанкi. Фрагменты костак даставалi i частку абутку.

Дайце мне металашукальнiк!

Сяргей Харланцьеў прэзентаваў мне кепку, зразумела ж, камуфляжнага колеру i даў панасiць куртку памеру такога, што быў я ў ёй, як у палiто.

Дайце i мне нешта адшукаць! — усё прасiў я. Ну, бяры, ты ж цяпер свой! — пачуў ад шукальнiкаў. I ўсё пры гэтым падколвалi. Маўляў, "разумны рэдактар" сам разбярэцца, як карыстацца. А я ж i не ведаў, як правiльна ўзяць металашукальнiк у рукi. Пашкадавалi няшчаснага, дапамаглi. Уключылi прыбор. I пачаў я хадзiць, шукаць. Сiгналы чуеш, калi нешта металiчнае пад шукальнiкам. Бац, сiгналы. Пакапалi — куля ад кулямёта... Удача.

Самалёт, правiльна сказаць, тое, што ад яго засталося, нават i не ў балоце насамрэч, а ў маленькiм яры, што падтоплiвае вада. Як потым мне расказалi, упершыню даводзiцца працаваць у такiм месцы.

— Глiна, дарэчы, вось глядзiце, гэтая — вельмi карысная для здароўя, — расказвае Уладзiмiр Арцёмавiч Харланцьеў са Шклоўскага раёна, пенсiянер, бацька дэпутата. — Раны зажываюць хутка, наогул карысная рэч. Пытаеце, навошта майму сыну, нам трэба ўсё гэта? Ну, так мы яго выхавалi. I званы ў цэрквах у Шклове i ў вёсцы — яго падарунак. Такi чалавек.

Разгаварылiся. Высветлiлася, што 73—гадовы Арцёмавiч, як з павагай называлi яго шукальнiкi, аказваецца, яшчэ i паэт. А да выхаду на пенсiю працаваў юрыстам. Прысвяцiў верш i месцу, дзе загiнуў лётчык. На жаль, вялiкi верш, напiсаны ад душы на рускай мове, не можа ўмясцiцца ў артыкул. А напiсана добра. Дарэчы, хочуць верш выбiць на помнiку, што паставяць загiнуламу. Бюст задумалi паставiць.

Мiфы пра шукальнiка

Пазнаёмiўся я i з вопытным шукальнiкам, жыхаром Петрадварца Мiхаiлам Дзегцяровым. Ён цяпер працуе ў камерцыйнай расiйскай структуры i адзiн з членаў пiцерскага пошукавага атрада — "Космас". А службу ў армii скончыў у званнi маёра.

— Пра мiфы пытаеш? Ну, вось ходзяць чуткi — за медальён кожнага нямецкага афiцэра i салдата, быццам бы, Германiя выплачвае вялiкiя грошы. Не так гэта, — расказвае Мiхаiл, — праверана на практыцы. Ты ж зразумей: нявыгадна плацiць нават параўнальна багатай дзяржаве вялiкую кампенсацыю сваякам загiнулага немца. За столькi гадоў пасля вайны. Iншая рэч, калi пажадаюць падзякаваць сваякi.

Другi мiф, маўляў, шукальнiкi, у асноўным былыя ваенныя. У нас ёсць ў атрадзе людзi розных прафесiй i ўзростаў. Стаць сапраўдным шукальнiкам няпроста. Прыглядаемся ўважлiва да навiчкоў. Як старанна працуюць, цi бяруць нешта сабе са знаходак "на памяць", i не дай Божа, на продаж? Усе каштоўныя знаходкi абавязкова здаём у музеi. Часцей за ўсё акцыi па пошуку арганiзоўваем вясной i восенню.

Наконт "чорных" капальнiкаў, скажу: iх нямала, i часта спрабуюць працаваць паралельна з сапраўднымi — легальнымi шукальнiкамi. Дык вось, сакрэт табе адкрыю: у складзе нашых атрадаў ёсць i мiлiцыянеры. Не абавязкова яны ў форме. Едуць з намi ў камандзiроўкi, сталi нам таварышамi. Калi бачым побач "чорных" капальнiкаў, прымаюцца меры. Пошукавая дзейнасць немагчымая без афiцыйнага дазволу, усе атрады зарэгiстраваныя ў якасцi грамадскiх арганiзацый. Калi разам працуюць некалькi, ствараюцца штабы.

Цi ёсць "абрад" прыняцця ў шукальнiкi? Ну, закопваюць бляшанкi кансерваў, якiя трэба кандыдатам адшукаць. Ды няпроста гэта зрабiць, бо наладжваюцца iмправiзаваныя выбухi, ўспышкi, як быццам бы падчас сапраўднага бою.

Спалi мы ў кузаве машыны. Каб галоднымi засталiся камары, накрылi кузаў парашутнай тканiнай. Харчавалiся "з вогнiшча": кашы, тая ж бульба свежая — смачна!

Здзiвiла трохi, што многiя так старанна галiлiся ранiцай, быццам бы не ў лесе, а ў горадзе, у сваёй ваннай перад выхадам на працу. Ужо ў суботу ў другой палове дня я замiтусiўся — трэба ж ехаць дамоў, а як, на чым? Усё жартавалi таварышы з ДТСААФ: не хвалюйся, у нас сувязь з нашым начальствам ёсць, адвязём на крылатай машыне.

...Сёння я зноў у белых штанах. А яны ўсё там працуюць. Калi ад'язджаў, запланавалi падняць рухавiк самалёта. А калi потым патэлефанавалi з лесу, сказалi, што знайшлi прама зараз пiсьмо лётчыку з ягонага дому, дзе расказваецца, як падрос ягоны сын. Знайшлi, акрамя гэтага, кнiжку, па якой ваенныя атрымлiвалi пайкi. I грошы тых часоў — 13 рублёў рознымi купюрамi. Дасталi i лопасць з надпiсам "ОП-3". Вiдаць, такiм чынам адзначылi гэтым знакам вопытны самалёт. Пошукаўцы, мiж iншым, звярнулi ўвагу на тое, як лёгка вузлы i дэталi, што знайшлi, раскручваюцца. Магчыма, зборка вялася ўручную. Якасць зборкi эксперыментальнай машыны вельмi высокая.

Шукальнiкi добра папрацавалi, каб дастаць тое, што засталося ад самалёта. Значыць будзе вядома яшчэ адно прозвiшча пакуль невядомага ваеннага чалавека, загiнулага падчас вайны, якая ўсё далей ад нас. А шукальнiкi адкрываюць нам яе таямнiцы. Знойдзеныя фрагменты самалёта зоймуць дастойнае месца ў музеi. Паводле слоў Сяргея Харланцьева, плануецца зрабiць копiю самалёта i выставiць у музеi авiяцыйнай тэхнiкi.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Дубровенскi раён.

Фота аўтара i шукальнiкаў.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэпарцёр "Звязды" разам з беларускiмi i расiйскiмi шукальнiкамi даставаў з балота ў беларускай глыбiнцы "лятаючы танк" — савецкi ш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика