Што перашкаджае эфектыўнай дэбюракратызацыi?
Што перашкаджае эфектыўнай дэбюракратызацыi?
Галоўнае, што ўскладняе працэс дэбюракратызацыi дзяржаўных органаў Беларусi — недастатковая iнфармаванасць грамадзян аб сваiх правах. Такiя вынiкi сацыялагiчнага даследавання, праведзенага iнфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Разам з тым за апошнiя два гады ўдзельная вага рэспандэнтаў, якiя адзначылi гэтую праблему, значна зменшылася (з 57 да 39 працэнтаў). Таксама, паводле меркавання ўдзельнiкаў апытання, далейшай дэбюракратызацыi перашкаджае слабы кантроль за ходам выканання заканадаўства на месцах — гэта адзначылi 32,1 працэнта рэспандэнтаў. Сярод iншага ўдзельнiкi апытання называлi адсутнасць належных мераў па спрашчэннi адмiнiстрацыйных працэдур, неэфектыўнасць сiстэмы электроннага дакументазвароту. Пэўныя перашкоды ў працэсе дэбюракратызацыi ствараюць i асабова-дзелавыя якасцi чыноўнiкаў: няўменне цi нежаданне працаваць з насельнiцтвам, нiзкi ўзровень квалiфiкацыi i кампетэнтнасцi. Жыхары сталiцы называюць гэтыя аспекты значна часцей — 55,2 працэнта апытаных.Удзельнiкi апытання адзначылi, што iм больш за ўсё не хапае ўважлiвага i паважлiвага стаўлення з боку чыноўнiкаў, i параiлi ўдасканалiць арганiзацыйна-прававую базу работы з грамадзянамi: павысiць аператыўнасць вырашэння пытанняў, зменшыць дакументазварот, зрабiць больш жорсткiм кантроль за работай чыноўнiкаў, увесцi папярэднi запiс i г. д. Ул. iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнае, што ўскладняе працэс дэбюракратызацыi дзяржаўных органаў Беларусi — недастатковая iнфармаванасць грамадзян аб сваiх правах. Такiя вынiкi сац |
|