Будаўнiцтва пладасховiшчаў iдзе марудна
Будаўнiцтва пладасховiшчаў iдзе марудна
Згодна з праграмай забеспячэння краiны айчыннай агароднiнай з улiкам стварэння неабходных умоў яе захавання, у эксплуатацыю з 2006 па 2008 гады былi ўведзены сховiшчы ў 58 арганiзацыях агульнай ёмiстасцю 112,3 тысячы тон, цi 101 працэнт ад задання. Пра гэта на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi, якое прайшло пад старшынствам прэм'ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, паведамiў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Сямён Шапiра. Ён таксама праiнфармаваў, што на гэты год былi перанесены тэрмiны ўводу яшчэ двух аб'ектаў — сховiшчаў для агароднiны ў ААТ "Прамагралiзiнг" i РУП "Інстытут агароднiцтва". А вось па будаўнiцтве i рэканструкцыi пладасховiшчаў, якое, на думку Сямёна Шапiры, iдзе марудна, прэтэнзii мiнiстра былi адрасаваны, у прыватнасцi, аблвыканкамам. За чатыры гады, што рэалiзуецца гэтая праграма, было ўведзена ў эксплуатацыю ўсяго 18 працэнтаў пладасховiшчаў, прадугледжаных дакументам, агульнай ёмiстасцю 10,1 тысячы тон. Разам з тым, да 2010 года апошнi паказчык трэба давесцi да больш як 27 тысяч тон. "Хачу адзначыць, што пытанне будаўнiцтва i рэканструкцыi пладасховiшчаў аблвыканкамамi пастаянна не кантралюецца", — заявiў мiнiстр. I зазначыў, што толькi выканаўшы заданнi па iх будаўнiцтве, а таксама па будаўнiцтве сховiшчаў для гароднiны, рэспублiка можа вырашыць задачу па забеспячэннi насельнiцтва якаснай плодаагароднiннай прадукцыяй у мiжсезонны перыяд. Валянцiн Чаканаў таксама паведамiў, што за пяць месяцаў гэтага года ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам удалося скарацiць аб'ём iмпарту ў краiну бульбы на 65 працэнтаў, морквы i буракоў — на 82, цыбулi-рэпкi — на 18, капусты — на 52 працэнты. Разам з тым, прэм'ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага не задавальняюць не толькi пытаннi, якiя датычацца ўводу новых плодаагароднiнных сховiшчаў, але i цяперашнi стан аб'ектаў, што будавалiся ў 60—70-х гадах. Кiраўнiк Урада, у прыватнасцi, адзначыў, што стан матэрыяльна-тэхнiчнай базы сховiшчаў таго ж Белкаапсаюза не дазваляе забяспечваць неабходны рэжым захавання плодаагароднiннай прадукцыi. "Са 180 сховiшчаў спажыўкааперацыi 58 працэнтаў наогул не забяспечаны сiстэмай актыўнай вентыляцыi для падтрымання неабходнага рэжыму захоўвання прадукцыi", — падкрэслiў ён. Здзiўленне прэм'ера выклiкае i тое, чаму нельга гэтыя памяшканнi прывесцi ў належны стан, што гэтаму перашкаджае. Звяртаючыся да Уладзiмiра Куляшова, старшынi Белкаапсаюза, прэм'ер запатрабаваў ад яго больш эфектыўнай працы. "Я ў краме браў iтальянскiя памiдоры i з улiкам захоўвання i транспартных расходаў яны цалкам канкурэнтаздольныя з беларускай прадукцыяй", — заўважыў ён. У сваю чаргу Уладзiмiр Куляшоў паведамiў пра тое, што за тры апошнiя гады Белкаапсаюзам было ўкладзена ў мадэрнiзацыю i рамонт сховiшчаў 8,3 мiльярда ўласных сродкаў. Ён таксама падкрэслiў, што тых сховiшчаў, што ёсць у сiстэме спажыўкааперацыi, цяпер дастаткова для захоўвання неабходнага аб'ёму плодаагароднiннай прадукцыi. Паводле яго слоў, Белкаапсаюз звяртаўся з просьбай ва Урад аб выдзяленнi 14 мiльярдаў рублёў, якiя планаваў выкарыстаць на аснашчэнне немадэрнiзаваных сховiшчаў вентыляцыйнымi i тэмпературнымi рэжымамi. Крэдытныя рэсурсы на гэтыя мэты, на думку Уладзiмiра Куляшова, выкарыстоўваць нявыгадна. Ён патлумачыў, што цяпер рознiца ў цэнах памiж закладкай прадукцыi i рэалiзацыяй змяншаецца, яна блiзкая да нуля. "Раней мы бралi за кошт таго, што восенню закладвалi прадукцыю па адных цэнах, а зiмой i блiжэй да вясны цэны былi зусiм iншыя, — дадаў кiраўнiк Белкаапсаюза. — За кошт гэтай дэльты мы атрымлiвалi неблагiя даходы i пакрывалi расходы на ўтрыманне сховiшчаў". Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з праграмай забеспячэння краiны айчыннай агароднiнай з улiкам стварэння неабходных умоў яе захавання, у эксплуатацыю з 2006 па 2008 гады былi ў |
|