Аляксандр Лукашэнка: Узаемадзеянне КДК i Падлiковай палаты ўмацоўвае адносiны Беларусi i Расii
Аляксандр Лукашэнка: Узаемадзеянне КДК i Падлiковай палаты ўмацоўвае адносiны Беларусi i Расii
Актыўнае ўзаемадзеянне i канструктыўны дыялог памiж Камiтэтам дзяржаўнага кантролю Беларусi i Падлiковай палатай Расii стварае трывалы фундамент для пашырэння i паглыблення ўзаемавыгаднага беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва. Упэўненасць у гэтым выказаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiком расiйскага кантрольнага ведамства Сяргеем Сцяпашыным. Прэзiдэнт падкрэслiў: "Мы заўсёды былi i будзем разам. І таму работы ў КДК i Падлiковай палаты на перспектыву вельмi многа. Я ўпэўнены, што яе будзе яшчэ больш". У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка заклiкае не верыць распускаемым у некаторых СМI чуткам i iнсiнуацыям аб адыходзе Беларусi ад Расii. "Мы нiколi не адыдзем ад Расii, гэтак жа як Расiя нiколi не пакiне нас, — сказаў Прэзiдэнт Беларусi. — Усё, што ў СМI пiшуць наконт гэтага, — поўная хлусня i наўмыснае скажэнне фактаў па любой, нават самай нязначнай падставе, не кажучы ўжо аб эканамiчных i палiтычных адносiнах памiж Беларуссю i Расiяй". "Гэта антынароднае лобi, якое актывiзавалася ў Расii i ў нас", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт падкрэслiў, што памiж КДК i Падлiковай палатай усталявалiся вельмi добрыя адносiны. Станоўчы вынiк прынёс сумесны кантроль Падлiковай палаты Расii i Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi за выкананнем бюджэту Саюзнай дзяржавы. "Мы даўно ўзялi за правiла, што два кантрольныя ведамствы Саюзнай дзяржавы павiнны сачыць за выкананнем саюзнага бюджэту. Ваша першае ўмяшанне ў пытаннi яго расходавання дало станоўчыя вынiкi. Думаю, што трата грошай з саюзнага бюджэту можа быць узорам расходавання грашовых сродкаў для любой дзяржавы", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Сяргей Сцяпашын у сваю чаргу падкрэслiў, што ў Падлiковай палаты Расii i Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi няма нiякiх тайнаў адзiн ад аднаго. "Нягледзячы на ўсе перапетыi жыцця дзяржаў, памiж нашымi ведамствамi заўсёды былi цудоўныя адносiны", — сказаў госць. Сяргей Сцяпашын таксама праiнфармаваў аб правядзеннi ў Мiнску сумеснай калегii КДК Беларусi i Падлiковай палаты РФ. У ходзе сустрэчы было закранута пытанне абмежаванняў на пастаўкi беларускай малочнай прадукцыi ў Расiю. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў госцю наведаць любое малакаперапрацоўчае прадпрыемства краiны i ацанiць яго прадукцыю. Адразу пасля сустрэчы з Прэзiдэнтам Сяргей Сцяпашын разам са старшынёй КДК Беларусi Зянонам Ломацем адправiўся на Мiнскi гарадскi малочны завод № 1. Прадэгуставаўшы малочныя прадукты гармалзавода, госць ацанiў iх выдатны смак i якасць: "Гэта ўнiкальныя, вельмi карысныя i смачныя прадукты. Не сакрэт, што расiяне заўсёды з пiетэтам ставiлiся да беларускай малочнай прадукцыi, якая спалучае высокую якасць з прымальнай цаной". Сяргей Сцяпашын перакананы, што ў аснове так званай малочнай спрэчкi памiж Расiяй i Беларуссю, хутчэй за ўсё, ляжыць недастатковае ўзаемаразуменне. Паводле слоў старшынi Падлiковай палаты, вярнуўшыся ў Маскву, ён разбярэцца з тым, якiя прэтэнзii ёсць у расiйскага боку i якiм чынам iх можна зняць канчаткова. "Я парэкамендую галоўнаму санiтарнаму ўрачу Расii Генадзю Анiшчанку, каб ён прыехаў сюды i разабраўся, — сказаў Сяргей Сцяпашын. — На мой погляд, важна зыходзiць з дзвюх пазiцый: па-першае, якасны прадукт павiнен даходзiць бесперашкодна да стала расiян, а па-другое, навошта караць мясцовага вытворцу". "Мы дамовiлiся з Аляксандрам Рыгоравiчам, што ўсе пытаннi павiнны здымацца на ўзроўнi спецыялiстаў", — адзначыў госць. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актыўнае ўзаемадзеянне i канструктыўны дыялог памiж Камiтэтам дзяржаўнага кантролю Беларусi i Падлiковай палатай Расii стварае трывалы фундамент для п |
|