У нядзелю зноў моцныя дажджы
У нядзелю зноў моцныя дажджы
Пра гэта рэдакцыi паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Такiм чынам, 26 лiпеня на працягу сутак часам на ўсёй тэрыторыi краiны будуць iсцi дажджы, уначы па Гомельскай i Магiлёўскай абласцях, а ўдзень па Вiцебскай вобласцi месцамi моцныя лiўнi, у асобных раёнах навальнiцы. Тэмпература паветра ноччу 9—15, удзень 16—23 градусы. У панядзелак уначы амаль паўсюдна, а ўдзень па паўночна-ўсходняй палове краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамi навальнiцы. Тэмпература паветра ўначы 9—16, удзень 17—23, па паўднёвым захадзе да 25 цяпла. У аўторак—чацвер надвор'е крыху палепшыцца. Сiноптыкi паведамляюць, што ў чацвер у другой палове дня ў Мiнску толькi за 25 хвiлiн выпала 11 мм ападкаў, што адпавядае 11 лiтрам на квадратны метр. Такi дождж адразу выклiкаў лакальную паводку ў многiх мiкрараёнах горада. Сяргей КУРКАЧ. Р.S. Учора па стане на 16.30 у Мiнску ўжо выпала 42 мм ападкаў пры месячнай норме 90 мм. Падчас моцнага лiўня быў зафiксаваны вецер хуткасцю 17 м/сек, а таксама назiраўся град памерам 10 мм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта рэдакцыi паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. |
|