21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Васiль Ранько: "Гандлёвыя арганiзацыi Гомеля развiваюцца ўпоравень з часам"

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Васiль Ранько: "Гандлёвыя арганiзацыi Гомеля развiваюцца ўпоравень з часам" Знаёмiм з суразмоўцам

Ураджэнец Гомельшчыны. Пасля заканчэння школы паступiў у Гомельскi кааператыўны iнстытут (цяпер — Беларускi гандлёва-эканамiчны ўнiверсiтэт спажывецкай кааперацыi). Пасля — служба ў армii. У гандлi працуе з 24-гадовага ўзросту. Спачатку ў Полацку, а з 1999 года — у Гомелi, дзе яму прапанавалi пасаду намеснiка начальнiка ўпраўлення гандлю гарвыканкама, якое ён узначалiў у 2005 годзе. Васiль Васiльевiч з тыпу сучаснага кiраўнiка: мэтанакiраваны, чулы, з масай новых iдэй. Гандлёвыя работнiкi адзначаюць: з iм цiкава працаваць.

— Васiль Васiльевiч, чым з'яўляецца агульнагарадская гандлёвая сетка?

— Гэта 1220 крамаў, павiльёнаў, гандлёвых цэнтраў з гандлёвай плошчай 169,3 тысячы квадратных метраў, што складае 340,7 кв. м на тысячу чалавек. А таксама — 522 рэстараны, кавярнi, бары, сталовыя i iншыя аб'екты. У горадзе дзейнiчае 19 рынкаў на 7,7 тысячы гандлёвых месцаў. Найбольш буйнымi суб'ектамi гандлю з'яўляюцца ААТ "Алеся", "Зубр", "Дабрабыт", "Цэнтр", адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Гандлёвы дом "Рэчыцкi", "Тытуньвiнгандаль", "Цукаргандаль", КУП "Гомельскi гарадскi камбiнат школьнага харчавання", ГКАРУП "Аблгандальсаюз".

— Мяркуючы па ўсiм, у гандлi i грамадскiм харчаваннi горада занята цэлая, скажам так, армiя народу...

— Больш за 35 тысяч чалавек.

— Вы можаце назваць вынiкi iх работы за паўгоддзе?

— А чаму не? Рознiчны таваразварот склаў 965,1 мiльярда рублёў i павялiчыўся ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года на 2,1 працэнта, у тым лiку таваразварот грамадскага харчавання — 79,5 мiльярда. Калi гаварыць пра сярэднямесячны таваразварот агульнагарадской гандлёвай сеткi, дык сума яго — 160,85 мiльярда рублёў. Назаву i такiя лiчбы. Прырост рознiчнай гандлёвай сеткi за першае паўгоддзе склаў 72 аб'екты з гандлёвай плошчай 16,3 тысячы кв. м i прадпрыемстваў грамадскага харчавання — 42 на 141 месца.

— Якiя найбольш буйныя i сучасныя аб'екты гандлю адкрылiся ў горадзе?

— Гандлёвыя цэнтры "Сакрэт" па вулiцы Гагарына, "Галерэя" па вулiцы Катунiна, дзе гандлёвая плошча складае адпаведна 12,8 i 2,3 тысячы квадратных метраў. Актыўна развiваецца сетка крамаў кшталту "дыскаўнтар" (па знiжаных цэнах). Так, прыватным гандлёвым унiтарным прадпрыемствам "Гомельская ўнiверсальная база" адкрыта крама "Вiкторыя", а таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Еўрагандаль" — крамы па вулiцы Уладзiмiрава i Багдана Хмяльнiцкага.

Сярод сучасных аб'ектаў грамадскага харчавання асаблiвай увагi заслугоўвае адкрыццё забаўляльнага цэнтра "Еўропа" прыватнага вытворча-гандлёвага ўнiтарнага прадпрыемства "Рэстаран "Белая Русь". Ён уключае ў сябе два рэстараны на 230 месцаў, тры бары — па 140 месцаў, кавярня-марожанае "Джаконда" i г.д.

— А што можна сказаць наконт забеспячэння крамаў таварамi?

— Асартымент iх вельмi багаты, што адзначаюць i госцi з далёкага замежжа. Пакупнiкi могуць набыць усё неабходнае.

— Якiя перспектыўныя пытаннi развiцця гандлю горада?

— Укараненне прагрэсiўных формаў i метадаў продажу тавараў з аказаннем шырокага спектра паслуг. Правядзенне рамонтаў, рэканструкцыя iснуючых аб'ектаў гандлю i грамадскага харчавання. Будаўнiцтва новых крамаў выхаднога дня — гiпермаркетаў i супермаркетаў. Развiццё сеткi дысконтных крамаў. Правядзенне выставак-продажаў тавараў народнага спажывання, распродаж тавараў сезоннага прызначэння.   Вiншую ўсiх работнiкаў гандлёвай сферы з прафесiйным святам. Удачы вам у працы, добрага настрою, моцнага здароўя, фiнансавага дабрабыту, шчасця!   Матэрыялы паласы падрыхтаваў Уладзімір Пернікаў. Фота Вячаслава Сухадольскага.

 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураджэнец Гомельшчыны. Пасля заканчэння школы паступiў у Гомельскi кааператыўны iнстытут (цяпер — Беларускi гандлёва-эканамiчны ўнiверсiтэт спажывецка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика