Расiя i Украiна ўвайшлi ў пяцёрку сусветных лiдараў па iнфляцыi
Расiя i Украiна ўвайшлi ў пяцёрку сусветных лiдараў па iнфляцыi
У пяцёрку краiн, у якiх у чэрвенi тэмпы росту коштаў былi найболей значнымi, увайшлi Украiна, Расiя, ЗША, Нарвегiя i Люксембург. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Расстата, якi параўнаў дынамiку тэмпу росту коштаў у асноўных эканомiках свету. Лiдарам сусветнага спiса стала Украiна — у гэтай краiне спажывецкiя кошты за месяц выраслi на 1,1 % у параўнаннi з маем. У ЗША гэты паказчык склаў 0,9 %, у Люксембургу — 0,7 %, а ў Расii i Нарвегii — па 0,6 %. У шэрагу краiн, напрыклад, у прыбалтыйскiх дзяржавах, Паўднёвай Карэi, Грэцыi, Галандыi i Бельгii зарэгiстраваная дэфляцыя — у чэрвенi 2009 года цэны ў гэтых краiнах знiжалiся, а не раслi. Варта адзначыць, што калi параўноўваць не месячныя паказчыкi iнфляцыi, а паўгадавыя, то першае месца займае таксама Украiна — 8,6 %. На другiм месцы iдзе Расiя — 7,4 %. У ЗША кошты за паўгода выраслi толькi на 2,6 % . З-за эканамiчнага крызiсу рост коштаў на тавары i паслугi ў большасцi краiн свету стаў паступова запавольвацца, а ў некаторых краiнах прывёў да дэфляцыi. Прычына ў тым, што попыт на тавары ўпаў, з-за чаго вытворцы змушаныя былi праводзiць распродажы i знiжаць кошты. Цiкава, што паводле звестак таго ж Расстата, у першым паўгоддзi прадукты харчавання ў Расii даражэлi ў 23 разы хутчэй, чым у Еўропе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пяцёрку краiн, у якiх у чэрвенi тэмпы росту коштаў былi найболей значнымi, увайшлi Украiна, Расiя, ЗША, Нарвегiя i Люксембург. Пра гэта гаворыцца ў |
|