Двое беларусаў спрабавалi атрымаць 16 млн 812 тысяч еўра
Двое беларусаў спрабавалi атрымаць 16 млн 812 тысяч еўра
З падробным чэкам на гэтую суму нашых суайчыннiкаў затрымалi ў Маскве ў памяшканнi ТАА "Дзiл-банк". Паводле звестак РІА РасБiзнэсКансалтынг, гэтыя махляры разам з расiянiнам, якi працуе юрыстам у ЗАТ "Кампанiя "Дэфакта"", i неўстаноўленымi асобамi вырабiлi падробны чэк банка Sосiеtе Gеnеrаlе на суму 16 мiльёнаў 812 тысяч еўра, а таксама даверанасць на права распараджэння iм ад iмя ўладальнiка, грамадзянкi Францыi. З гэтай "каштоўнай паперай", спадзеючыся на ўдачу, прайдзiсветы i пайшлi ў банк. Узялi махляроў пасля таго, як яны пiсьмова патрабавалi пералiчыць згаданую суму на спецыяльна адкрыты разлiковы рахунак. Мiж iншым, асоба юрыста "ўсплыла" пасля затрымання беларусаў — у ходзе далейшага следства. Цяпер праваахоўнiкi спрабуюць высветлiць асобы iншых удзельнiкаў гэтай грандыёзнай аферы. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З падробным чэкам на гэтую суму нашых суайчыннiкаў затрымалi ў Маскве ў памяшканнi ТАА "Дзiл-банк". |
|