Галоўным трэнерам ДЫНАМА прызначаны сваяк Анатоля Капскага
Галоўным трэнерам ДЫНАМА прызначаны сваяк Анатоля Капскага
27-гадовы Кiрыл Альшэўскi стаў 19-м трэнерам за 9-гадовую гiсторыю клуба Учора футбольны клуб "Дынама-Мiнск" пазнаёмiў каманду i журналiстаў з новым галоўным трэнерам. Iм стаў 27-гадовы Кiрыл Альшэўскi, якi дагэтуль трэнiраваў дынамаўскi дубль. Гэта 19-ы па лiку трэнер за дзевяцiгадовы час праўлення клубам бiзнэсмена Юрыя Чыжа. Пiкантнасцi сiтуацыi надае i той факт, што паўгода таму барысаўчанiн Кiрыл Альшэўскi прыйшоў у "Дынама" з БАТЭ, акрамя таго, паводле прызнання самога Кiрыла, з'яўляецца блiзкiм сваяком кiраўнiка БАТЭ Анатоля Капскага. За паўгода 27-гадовы спецыялiст зрабiў ашаламляльную кар'еру: ад памочнiка трэнера дубля БАТЭ да галоўнага трэнера "Дынама-Мiнск". Да БАТЭ Кiрыл Альшэўскi працаваў у вучылiшчы алiмпiйскага рэзерву. Генеральны дырэктар "Дынама" Юрый Шуканаў пракаментаваў новае назначэнне наступным чынам: "Пасля няўдалай гульнi ў другiм раўндзе Лiгi Еўропы з нарвежскiм "Трамсё" Славалюб Муслiн прыняў рашэнне аб адстаўцы. Гэта было няпростае рашэнне i для кiраўнiцтва клуба. Мы прааналiзавалi сiтуацыю i адстаўку прынялi". Нагадаем, што сталiчны клуб не прайшоў далей за другi раўнд Лiгi Еўропы, ўнiчыю згуляўшы з нарвежцамi дома i разгромна саступiўшы на выездзе (1:4). Паводле слоў Юрыя Шуканава, разглядалася некалькi кандыдатур на гэтую пасаду, i перавага аддадзена Альшэўскаму, бо гэта "iнтэлiгентны спецыялiст з вялiкiм жаданнем вучыцца". У трэнерскi штаб сталiчнага клуба дабаўлены i Сяргей Гурэнка, ён будзе трэнерам-гульцом. пракаментаваў новае назначэнне наступным чынам: "Пасля няўдалай гульнi ў другiм раўндзе Лiгi Еўропы з нарвежскiм "Трамсё" Славалюб Муслiн прыняў рашэнне аб адстаўцы. Гэта было няпростае рашэнне i для кiраўнiцтва клуба. Мы прааналiзавалi сiтуацыю i адстаўку прынялi". Нагадаем, што сталiчны клуб не прайшоў далей за другi раўнд Лiгi Еўропы, ўнiчыю згуляўшы з нарвежцамi дома i разгромна саступiўшы на выездзе (1:4). Паводле слоў Юрыя Шуканава, разглядалася некалькi кандыдатур на гэтую пасаду, i перавага аддадзена Альшэўскаму, бо гэта "iнтэлiгентны спецыялiст з вялiкiм жаданнем вучыцца". У трэнерскi штаб сталiчнага клуба дабаўлены i Сяргей Гурэнка, ён будзе трэнерам-гульцом.Новы галоўны трэнер Кiрыл Альшэўскi паведамiў журналiстам, што рашэнне ўзначалiць клуб было для яго нечаканым, але доўга раздумваць ён не стаў. У трэнерскiм штабе яго ўсё задавальняе, i каманда будзе дэманстраваць той футбол, якi ад яго чакаюць балельшчыкi i якi адпавядае даўнiм традыцыям клуба, — вiдовiшчны i з атакамi. Паводле слоў спецыялiста, задачы, пастаўленыя перад камандай на пачатку сезона, кiраўнiцтва клуба не адмяняла, а значыць i з новым трэнерам "бела-блакiтныя" будуць iмкнуцца да першага месца. Пасля першага круга ад лiдара першынства БАТЭ сталiчных дынамаўцаў аддзяляе 12 ачкоў. Адпраўлены ў адстаўку 56-гадовы сербскi спецыялiст Славалюб Муслiн заўтра пакiне Беларусь. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27-гадовы Кiрыл Альшэўскi стаў 19-м трэнерам за 9-гадовую гiсторыю клуба Учора футбольны клуб "Дынама-Мiнск" пазнаёмiў каманду i журналiста
|
|