...
...
Споўнiлася 110 гадоў з дня нараджэння Станiслава Ваупшасава, аднаго з арганiзатараў i кiраўнiкоў партызанскага руху на тэрыторыi Беларусi ў гады грамадзянскай i Вялiкай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза. Памёр у 1976 г. Яго iмя носiць вулiца ў Мiнску. У Мiнску па вынiках праверак падатковымi службамi суб'ектаў гаспадарання сёлета ў першым паўгоддзi даналiчана ў бюджэт больш за Br150 млрд, што складае звыш 5 % яго даходнай часткi. Пра гэта паведамiў начальнiк iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Мiнску Вiктар Дашкевiч на аператыўнай нарадзе ў Мiнгарвыканкаме. Падатковыя рэвiзоры пабывалi ў арганiзацыях сферы вытворчасцi, гандлю, грамадскага харчавання, будаўнiцтва, транспарту, аказання медыцынскiх паслуг i iнш. Праверак, у адпаведнасцi з прэзiдэнцкiм указам, было ўдвая менш чым звычайна, а сума, спагнаная ў бюджэт — удвая большая. Дадатковы цягнiк кiрункам Вiцебск—Мiнск будзе курсiраваць 29 лiпеня па Беларускай чыгунцы. З Вiцебска ён адправiцца ў 6.40 i прыбудзе ў Мiнск у 10.59. Назад з Мiнска цягнiк адбудзе ў 16.50 з прыбыццём у Вiцебск у 21.06. У жнiўнi на чыгунцы будуць курсiраваць таксама два дадатковыя цягнiкi мiжнародных зносiнаў — Мiнск—Мурманск i Мiнск—Новасiбiрск. Гродзенскiя аператыўнiкi выявiлi i знiшчылi плантацыю марыхуаны пад Скiдалем. Незадоўга да гэтага ў работнiкаў мiлiцыi з'явiлася iнфармацыя, што ў горадзе сярод моладзi актыўна распаўсюджваецца марыхуана, якую вырошчваюць непадалёк ад абласнога цэнтра. На працягу некалькiх дзён плантацыя была выяўлена. Яна размяшчалася на закiнутым участку побач з жылым домам. Пасадка была акуратна замаскiравана сярод iншых раслiн. За некалькi гадзiн мiлiцыянеры ачысцiлi плантацыю ў 3 соткi i знiшчылi ў агнi больш за 20 кг дурману. Мiнскi гарадскi суд прыгаварыў да 15 i 14 гадоў пазбаўлення волi двух мiнскiх школьнiкаў, якiя ў сёлетнюю навагоднюю ноч забiлi жанчыну-бамжа. Труп жанчыны 1975 г.н. быў знойдзены на вулiцы Славянскай у Першамайскiм раёне. На той момант асуджаныя былi вучнямi 9-га класа адной з мiнскiх школ. Жанчыне былi нанесены шматлiкiя ўдары рукамi i нагамi. Нямецкiя даследчыкi заявiлi, што ў Германii мужчыны перасталi расцi, у той час як iх вага толькi павялiчваецца. Па словах вучоных, на працягу апошнiх 14 гадоў рост сярэднестатыстычнага мужчыны ў краiне застаецца 180,1 см. Да гэтага, з 1981 па 1995 г., рост немцаў павялiчыўся на 1,7 см, а далей спынiўся. А вось вага нямецкiх мужчын расце — за апошнiя 7 гадоў яны патаўсцелi ў сярэднiм на паўтара кiлаграма. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Незвычайную кампанiю супраць вадзiцеляў, якiя перавышаюць хуткасць i/або агрэсiўна водзяць машыну, прыдумала ўпраўленне дарожнай бяспекi ў Латвii. Перад чалавекам апынаецца Сертыфiкат, якi ён павiнен падпiсаць. Вытрымка з Сертыфiката: "Я, такi i такi, перавысiўшы хуткасць i кiруючы машынай у агрэсiўнай форме, пацвярджаю, што маё жыццё не важнае для мяне i я з радасцю плюю на яго. Будучы пры цвёрдым розуме i цвярозай памяцi, я ўсведамляю, што рана цi позна траплю ў аварыю. Таму адразу пасля аварыi я завяшчаю маё сэрца, ныркi, а таксама i iншыя органы, што не пацярпелi падчас удару, тым, каму яны патрэбныя больш. Я прашу дараваць мне тых людзей i iх блiзкiх, каго я заб'ю цi пакалечу ў аўтакатастрофе. Дата. Подпiс". Пiсьмы распаўсюджваюцца па пошце прама ў рукi злосным парушальнiкам. Невядома, цi спрацавалi такiя жудасныя папярэджаннi, аднак колькасць ахвяраў ДТЗ апошнiм часам скарацiлася на 29 %.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайную кампанiю супраць вадзiцеляў, якiя перавышаюць хуткасць i/або агрэсiўна водзяць машыну, прыдумала ўпраўленне дарожнай бяспекi ў Ла |
|