...
...
Правал дзвюх палос праезнай часткi дарогi адбыўся на вулiцы Аэрадромная ў раёне вулiцы Ляўкова ў Мiнску. Прычыны аварыi высвятляюцца. Грамадзянка Расii, праваднiца пасажырскага цягнiка "С.-Пецярбург—Калiнiнград", затрыманая пры спробе даць хабар беларускiм памежнiкам у памеры 200 рас. рублёў. З дапамогай хабару яна спрабавала вырашыць пытанне нзаконнага правозу 45 л спiртазмяшчальнай вадкасцi, як мяркуецца, каньяку. Вадкасць канфiскаваная, вырашаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Пракуратура Савецкага раёна Мiнска праводзiць праверку па факце гiбелi грамадзянiна Конга ў Цнянскiм вадасховiшчы. Разам з жонкай, грамадзянскай Беларусi, i дачкой мужчына 1965 г.н. адпачываў на вадасховiшчы. Ён не ўмеў плаваць i толькi, па словах жонкi, хадзiў па вадзе, аднак трапiў у ямiну i патануў. Супрацоўнiк ДАІ МУС Беларусi загiнуў у ДТЗ у Талачынскiм раёне. На аўтадарозе Сянно—Талачын аўтамабiль "Альфа-Рамэо", абганяючы "Аўдзi", выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся ўлабавую з аўтамабiлем Аўтаiнспекцыi ВАЗ. У вынiку загiнуў супрацоўнiк ДАI, якi знаходзiўся на пасажырскiм месцы. Вадзiцель "Альфа-Рамэо" не меў пасведчання на кiраванне транспартам. У Смалявiчах былая эканамiст Белаграпрамбанка скрала ў клiентаў амаль $90 тыс. У 2006 г. 51-гадовая жыхарка Смалявiчаў, працуючы на пасадзе эканамiста мясцовага аддзялення банка, угаварыла 30-гадовага жыхара вёскi Слабада размясцiць на дэпазiтны рахунак $85 тыс. Другiм клiентам махляркi стала 72-гадовая пенсiянерка, якая перадала ёй $3,6 тыс. Грошы эканамiст скрала, а сваiм клiентам выпiсала заведама лжывыя касавыя дакументы. Заведзена крымiнальная справа. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Палiцэйскiя ў венгерскай вобласцi Чонград разбудзiлi злодзея непасрэдна ў скрадзеным аўтамабiлi. 40-гадовы бомж сагнаў дарагую iншамарку з паркоўкi аднаго з супермаркетаў. Пакалясiўшы паўтара дня па вобласцi, ён пахвалiўся сваiм набыткам перад сябрамi. Прычым кожная новая сустрэча абмывалася спiртнымi напоямi сумнеўнай якасцi. У вынiку "аўтаўладальнiк" урэзаўся ў адну з прыпаркаваных на ўзбочыне машын i соладка заснуў. Аматар пакатацца доўга не мог зразумець, чаго ад яго хочуць людзi ў форме. Заведзена крымiнальная справа. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палiцэйскiя ў венгерскай вобласцi Чонград разбудзiлi злодзея непасрэдна ў скрадзеным аўтамабiлi. 40-гадовы бомж сагнаў дарагую iншамарку з парк
|
|