Паспяшалiся?..На помнiку 1000-годдзя Брэста дапусцiлi 75 арфаграфiчных памылак
Паспяшалiся?..На помнiку 1000-годдзя Брэста дапусцiлi 75 арфаграфiчных памылак
У мiнулую суботу Брэст святкаваў свае 990-я ўгодкi. Да гэтай даты быў адкрыты
помнiк, якi чамусьцi называецца "1000-годдзю Брэста". Помнiк сапраўды грандыёзны
— тут i князь Уладзiмiр Васiлькавiч, i вялiкi князь Вiтаўт, i дзяржаўны дзеяч
Мiкалай Радзiвiл Чорны, а таксама тры зборныя вобразы — фiгуры Мацi, Жаўнера i
Летапiсца. Наверсе помнiка анёл-абаронца трымае крыж.
Абапал помнiка змешчаныя 12 бронзавых дошак, на якiх коратка напiсаная гiсторыя
горада. Выкананыя надпiсы па-беларуску. Iх сэнс вельмi добры — гэта сапраўдны
гiмн любiмаму гораду. Аднак...
— Я выкладаў на фiлфаку БДУ, i за "у нескладовае" паводле правiлаў знiжаецца
адзнака. У школе таксама гэта лiчыцца за памылку. А на цэнтралiзаваным тэставаннi
адымаецца цэлы бал — бо гэта паўнавартасная арфаграфiчная памылка. Тое самае,
што ў рускай мове напiсаць "ш" замест "щ" — i сказаць, што "у нас рысачкi не было
ў шрыфце". Апроч таго, на дошках ёсць i iншыя памылкi. Напiсана "Днепра-Бугскi",
а трэба "Дняпроўска-Бугскi", напiсана "асвЯчана", а трэба "асвЕчана", напiсана
"аб БерасцЕ", а слушна — "аб БерасцI"... Калi б студэнт дапусцiў столькi памылак,
ён атрымаў бы нуль балаў!..

Цi яшчэ. Летапiсец на помнiку трымае ў руках кнiгу, дзе пазначаны арганiзатары
ўсталявання помнiка. Дык вось, нават прозвiшча старшынi гарвыканкама там напiсанае
з памылкай: па-руску замест "ПалышЕнков" значыцца "ПалышИнков". Перахрысцiлi i
скульптара — спадар АндрЫюк стаў АндрЭюком.
У Брэсцкiм аблвыканкаме пра памылкi ведаюць. — Яшчэ за 15 хвiлiн да адкрыцця помнiка была склiкана нарада з удзелам намеснiка мiнiстра культуры спадара Рылаткi, — кажа Леанiд Несцярчук, галоўны спецыялiст па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Упраўлення культуры аблвыканкама. — Там быў складзены пратакол, дзе зафiксаваныя ўсе памылкi i ўказана на неабходнасць тэрмiнова iх выправiць. Мяркую, што такое адбылося праз спешку — праект помнiка зацвярджалi 11 разоў, таму рабiлася ўсё ў апошнi момант. Але ўсё выправiм. Глеб ЛАБАДЗЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую суботу Брэст святкаваў свае 990-я ўгодкi. Да гэтай даты быў адкрыты помнiк, якi чамусьцi называецца "1000-годдзю Брэста". Помнiк с
|
|