21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для прадпрымальнiкаў будуць створаны ўмовы для выгаднай працы на экспарт

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для прадпрымальнiкаў будуць створаны ўмовы для выгаднай працы на экспарт

Прадпрымальнiкi прапанавалi разгрузiць таварныя запасы на беларускiх прадпрыемствах, але папрасiлi Урад стварыць для гэтага адпаведныя ўмовы — каб працаваць на экспарт стала выгадна. I, хутчэй за ўсё, такiя ўмовы будуць створаны. Пра гэта паведамiлi на прэс-канферэнцыi ў Беларускiм саюзе прадпрымальнiкаў пасля нарады з прадстаўнiкамi Урада.

Аляксандр Калiнiн, старшыня БСП, расказаў, што прадпрымальнiкi ўнеслi свае прапановы па стварэннi льготных i выгадных умоў для экспарту IПэшнiкамi беларускiх тавараў, што Урад з iмi згадзiўся, i што хутка трэба чакаць адпаведнага ўказа Прэзiдэнта. У прыватнасцi, прадпрымальнiкi прапануюць увесцi сiмвалiчны збор за экспартную дзейнасць у памеры адной базавай велiчынi за месяц, не абкладаць нiякiмi падаткамi месячны даход да 1000—1200 у.а., а таксама павялiчыць памер наяўных разлiкаў памiж суб'ектамi гаспадарання мiнiмум да 300 базавых велiчынь за дзень. Плюс вярнуцца да перагляду нормаў КаАП у частцы штрафаў, канфiскацый i залiшнiх абмежаванняў у перавозцы тавараў па тэрыторыi Беларусi.

— Сiстэма на вываз тавараў павiнна быць iльготнай i простай. Бо ёсць псiхалогiя: калi прадпрымальнiк зарабляе на хлеб з маслам, а на iкру — не, то не кожны пойдзе з-за iкры на рызыку. А будзе льготная сiстэма, можна будзе пакiнуць былую дзейнасць i заняцца экспартам, — лiчыць Аляксандр Калiнiн.

.
У тым, што беларуская прадукцыя не залежыцца на прылаўках за мяжой, не сумняваецца Кацярына Чыжык, вiцэ-старшыня БСП, член Савета па развiццi прадпрымальнiцтва:

— Беларускае за межамi рэспублiкi мае добры попыт. Прычым з павагай ставяцца i да самой рэспублiкi, i да тавараў. Ёсць iнтарэс i ў Прыбалтыцы, i ва Украiне, i ў Казахстане. Адзiнае, што тут — мытныя бар'еры. А вось Расiя добрая тым, што там таксама цiкавяцца нашай прадукцыяй, але няма бар'ераў.

Кацярына Чыжык кажа, што нашая прадукцыя лёгкай прамысловасцi разлiчана не на элiту, а на сярэднi сегмент грамадзян, якi вельмi значны па ўсёй Расii, ад Масквы i далей. Яна расказала, што нават бачыла, як у Маскве на рынку турэцкiя рушнiкi прадавалi з надпiсам "беларускiя", а таксама прызналася ў любовi да беларускiх тавараў:

— Наогул, я сама палюбiла беларускае таму, што яго любяць там, за мяжой. Я чую меркаваннi аб беларускай прадукцыi, i ў мяне нават гордасць з'явiлася, што наша прадукцыя добрая.

Аднак пры ўсiм гэтым i Кацярына Чыжык, i Аляксанд Калiнiн папярэджваюць, што нi ў якiм разе нельга забараняць прадпрымальнiкам займацца iмпартам i прымушаць прадаваць беларускае. Трэба проста зрабiць для экспарту беларускiх тавараў выгадныя ўмовы, паказаць iншыя магчымасцi i варыянты, i прадпрымальнiкi самi гэтым зоймуцца.

Дарэчы, прадстаўнiкi бiзнэс-супольнасцi адзначылi, што крокi Урада будуць даволi радыкальнымi i лiберальнымi, таму раяць зацiкаўленым прадпрымальнiкам ужо цяпер прыгледзець сабе асартымент, прапановы вытворцаў, рынкi i схемы збыту, каб адразу пасля выхаду ўказа пачаць працу.

Нагадаем, што пачаткам гiсторыi паслужыў лiст у Саўмiн з прапановамi па стымуляваннi прасоўвання iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi прадукцыi лёгкай прамысловасцi за подпiсам Кацярыны Чыжык, дзе агучвалася гатоўнасць прадпрымальнiкаў экспартаваць беларускае, а таксама перашкоды на шляху гэтай iнiцыятывы. Прапановы атрымалi рэзананс у СМI, i 27 лiпеня Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка заявiў, што дзяржава зацiкаўлена ў дапамозе бiзнэсменаў па рэалiзацыi складскiх запасаў.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальнiкi прапанавалi разгрузiць таварныя запасы на беларускiх прадпрыемствах, але папрасiлi Урад стварыць для гэтага адпаведныя ўмовы — каб пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика