21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адбіткi пальцаў для пашпарта?

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбіткi пальцаў для пашпарта?

Дэпутаты профiльнай камiсii Палаты прадстаўнiкоў абмеркавалi пагадненне ў рамках СНД па супрацоўнiцтве ў стварэннi дзяржаўных iнфармацыйных сiстэм пашпартна-вiзавых дакументаў новага пакалення. Яго плануецца разгледзець на чарговай восеньскай сесii (магчыма ў кастрычнiку).

Як паведамiў парламентарыям падчас пасяджэння мiнiстр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, ратыфiкацыя пагаднення дазволiць павысiць эфектыўнасць барацьбы з пагрозай тэрарызму i незаконнай мiграцыяй, удасканалiць пашпартна-вiзавы кантроль. З'яўленне новай пашпартна-вiзавай сiстэмы дазволiць затрымлiваць людзей, аб'яўленых у мiжнародны вышук, а таксама спросцiць iдэнтыфiкацыю асобы — запэўнiў кiраўнiк ведамства. "Сёння мы маем доследны ўзор бiяметрычнага пашпарта без адбіткаў пальцаў. Калi дзейны пашпарт каштуе грамадзянам 17,5 тысячы, то новы бiяметрычны будзе ў межах 5 долараў", — адзначыў спадар Куляшоў. Мiнiстр мяркуе, што бiяметрычны пашпарт будзе ўводзiцца ва ўжытак па заяўным прынцыпе — па жаданнi грамадзянiна, прынамсi на першапачатковым этапе. Аднак тут жа дадае, што пашпарт новага ўзору стане абавязковым для кожнага, хто выязджае за мяжу. Пакуль невядома дакладна, якiя менавiта параметры стануць абавязковымi для бiяметрычных звестак, што трапяць у адзiную базу ў межах СНД (пасля ратыфiкацыi пагаднення ўсе дэталi будуць прапрацоўвацца). Заходнiя краiны выкарыстоўваюць розныя iдэнтыфiкатары: адпячаткi пальцаў, выяву радужнай абалонкi вока i iншыя звесткi, якiя характарызуюць фiзiялагiчныя асаблiвасцi чалавека i дазваляюць устанавiць яго асобу. Мiнiстр мяркуе, што ў беларускiм варыянце могуць быць уведзены лiчбавы фотаздымак, электронны подпiс i адбіткi пальцаў.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты профiльнай камiсii Палаты прадстаўнiкоў абмеркавалi пагадненне ў рамках СНД па супрацоўнiцтве ў стварэннi дзяржаўных iнфармацыйных сiстэм паш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика