21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Малочная вытворчасць беларускiх прадпрыемстваў павiнна iмкнуцца да адпаведнасцi еўрапейскiм стандартам

11.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Малочная вытворчасць беларускiх прадпрыемстваў павiнна iмкнуцца да адпаведнасцi еўрапейскiм стандартам

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Нясвiжскi раён у час рабочай паездкi па рэгiёнах краiны.

"Малако павiнна прадавацца, у тым лiку на экспарт. Еўрасаюз не супраць таго, каб сертыфiкаваць нашу прадукцыю, але яна павiнна адпавядаць пэўным стандартам", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Галоўнае — рэнтабельнасць, прыбытак. Калi яны ў гаспадарак нармальныя, то такая гаспадарка мае права на iснаванне", — дадаў ён. Гаворачы аб рацыянальным структураваннi сельскай гаспадаркi ў рэгiёнах, Прэзiдэнт адзначыў: "Галоўнае, каб мы не ўкладвалi сродкi туды, куды яны не павiнны ўкладвацца". Грошы не павiнны трацiцца на бясконцыя капiтальныя рамонты, калi такiя гаспадаркi не прыносяць добрага прыбытку. Акрамя таго, кiраўнiк дзяржавы зноў падкрэслiў мэтазгоднасць паступовага ўзбуйнення сельгаспрадпрыемстваў. "Калi ўсё сканцэнтравана ў адной гаспадарцы, то вытворчы працэс лягчэй кантраляваць", — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. "І нi ў якiм выпадку не трэба спрашчаць структуры прыбытковых гаспадарак", — сказаў ён.

Перакiдка сельгастэхнiкi ў час уборачнай кампанii памiж абласцямi Беларусi павiнна быць абгрунтаванай. "Перакiдваць тэхнiку трэба вельмi акуратна i разумна, яна дарагая", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Што датычыцца сiтуацыi з уборкай ураджаю, то Прэзiдэнт сказаў: "Вiцебская i Мiнская вобласцi спазняюцца з уборкай на 5-7 дзён, на 2 днi — гродзенцы. Я ўжо гаварыў, што галоўнае — хуткасць. А мы не паспяваем. Гэта жнiвень, i гэтыя 3-5 дзён можа быць праблематычна нагнаць".

Як было дакладзена Прэзiдэнту, у краiне ўбрана 58 працэнтаў плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа складае 39,1 ц/га. За мiнулыя суткi прадэманстраваны рэкордны тэмп уборкi — 6 працэнтаў. Нягледзячы на тое, што ў блiжэйшых краiнах у гэтым годзе неўраджай, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, магчыма, больш выгадным будзе не прадаваць збожжа за мяжу, а эфектна выкарыстоўваць яго ўнутры краiны. "У гэтым годзе цэны за збожжа будуць добрыя. Але калi "прапусцiць" збожжа праз жывёлагадоўлю, i гэта будзе больш выгадна".

Пастанова № 991 стварыла б залiшнюю манапалiзацыю ў беларускай эканомiцы. "Гэта абсалютна лiшняя, непатрэбная пастанова. Гэта галавацяпства", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. "Неабходнасць пазбягання пасрэднiкаў у гандлi — гэта не новае. Я заўсёды настойваў на тым, што трэба выключаць як мага больш лiшнiх пасрэднiцкiх звёнаў з эканамiчнага ланцужка, — адзначыў беларускi лiдар. — Але тое, у каго што купляць i каму прадаваць, — гэта справа кiраўнiкоў прадпрыемстваў. Гэта iм я адрасаваў гэты пасыл. Але чаму мы павiнны ўказваць канкрэтнаму кiраўнiку, як яму дзейнiчаць?" Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што справа самiх прадпрыемстваў — параўноўваць цэны i знаходзiць партнёраў.

Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў, што пастановай урада № 991 фактычна стваралася сiстэма ўзаконеных пасрэднiкаў. "Гэта значыць няма нiякай канкурэнцыi. Фактычна мы манапалiзуем гэту сферу", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "А самае галоўнае: гэтым дакументам парушаўся прынцып калегiяльнасцi работы ўрада", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Бо ўрад — гэта калегiяльны орган, дзе ўсе мiнiстры павiнны прымаць удзел у абмеркаваннi тых або iншых рашэнняў. Урад — а не толькi прэм'ер-мiнiстр. У гэтым жа выпадку прэм'ер-мiнiстр з кiмсьцi ўдвух даручылi нейкаму чыноўнiку ў апараце ўрада (заўважце, нават не ў Мiнiстэрстве гандлю, а ў Апараце Саўмiна) падрыхтаваць гэту пастанову. Потым: ура, прагаласавалi, прынялi! А калi б яны ўнеслi праект гэтай пастановы на разгляд усяго ўрада, яна нiколi б не прайшла: Мiнэканомiкi запярэчыла б, i не толькi", — растлумачыў кiраўнiк дзяржавы.
 

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў выпадку рэалiзацыi такога нарматыўнага акта наступствы для беларускай эканомiкi маглi быць сумныя. "Я iм сказаў шчыра: мужыкi, дапусцiм, вы зрабiлi памылку. Тады, калi вы гэта зразумелi, прызнайце яе сумленна. Навошта ўносiць нейкiя папраўкi ў дакумент, калi i так зразумела яго памылковасць?" — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Бо гэта ж нелагiчна: мы даём вялiкую свабоду дзеянняў кiраўнiкам прадпрыемстваў i ў той жа час звязваем iм рукi, дыктуючы, што iм у каго трэба купляць", — абурыўся ён.

Поўная рэалiзацыя дзяржпраграмы адраджэння вёскi ў Беларусi забяспечыць выхад айчыннай сельскай гаспадаркi на еўрапейскi ўзровень.

На думку Аляксандра Лукашэнкi, калi сельгаспрадпрыемствы Беларусi будуць на такiм узроўнi, як агракамбiнат "Сноў", то ў краiны не будзе канкурэнтаў у сельскай гаспадарцы. "Што патрэбна для дасягнення гэтай мэты. Гэта дысцыплiна на вытворчасцi, нармальная зарплата супрацоўнiкам, самы высокi ўзровень тэхналогiй".

Каментуючы выказваннi ў некаторых апазiцыйных СМІ, што змяшчаюць крытыку паездак Прэзiдэнта па рэгiёнах краiны, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Калi яны пачынаюць раздражняцца, значыць, я ўсё раблю правiльна. Калi ж пачынаюць пахвальваць — шукай недапрацоўкi. Гэта вядома, гэта класiка, i не мной гэта прыдумана".

Гаворачы аб сутнасцi сваiх паездак па рэгiёнах, кiраўнiк дзяржавы растлумачыў, што абмеркаванне ходу ўборачнай кампанii — гэта выключна фон. "Бо калi я пралятаю над палямi на верталёце, я вывучаю ход i якасць уборкi значна больш падрабязна, чым потым, калi, прызямлiўшыся, слухаю даклады", — сказаў Прэзiдэнт.

"А што ж тады галоўнае?.. Для мяне важна даведацца, як выконваюцца мае даручэннi. Напрыклад, у Ляхавiчах я даведаўся аб тым, цi будуюцца ў нас свiнакомплексы ў адпаведнасцi з высокiмi еўрапейскiмi стандартамi", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Па-другое, паводле слоў Прэзiдэнта, ён хацеў паглядзець, цi не дапушчаны якiя-небудзь памылкi. Кiраўнiк дзяржавы дадаў, што паспяховае асваенне новых тэхналогiй, якiя i былi прадэманстраваны падчас наведвання iм гаспадарак Беларусi, дасць магчымасць ажыццявiць своеасаблiвую рэвалюцыю ў айчыннай сельскай гаспадарцы.

Беларускi лiдар таксама растлумачыў, што паездкi па рэгiёнах даюць магчымасць больш падрабязна прааналiзаваць самыя глыбокiя пытаннi, праз вырашэнне якiх можна выйсцi на выкананне стратэгiчных задач у развiццi эканомiкi. Зноў вяртаючыся да тэмы спекуляцый у прэсе, Прэзiдэнт сказаў: "Наша так званая апазiцыя, вiдаць, не дарасла да таго ўзроўню, калi яна можа станоўча ацанiць якiя-небудзь iнiцыятывы Прэзiдэнта". "Я са шкадаваннем стаўлюся да гэтых людзей", — дадаў ён. "Мне апраўдвацца няма ў чым. Вы помнiце, як у нас у краiне былi пустыя прылаўкi, а сёння нам няма куды дзяваць прадукцыю. Хачу, каб вы ведалi: я проста так нiчога не раблю. Калi мы сёння не будзем удзяляць належнай увагi сельскай гаспадарцы, калi мы сёння страцiм вёску, то мы страцiм дзяржаву. Калi мы ўпусцiм усе працэсы, якiя iдуць у сельскагаспадарчых галiнах, то гэта ў будучым абыдзецца нам у шмат мiльярдаў долараў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Нiхто не рабiў нацiску на Беларусь на самiце ў Кыргызстане па падпiсаннi пагаднення аб Калектыўных сiлах аператыўнага рэагавання (КСАР) Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). "На мяне абсалютна нiхто не спрабаваў нацiснуць, таму што ведаюць, чым гэта скончыцца. Калi на мяне нацiснуць, атрымаецца адваротны эфект, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Нiякага шантажу, нацiску не было". На сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў — членаў АДКБ "былi спробы задаць пытанне, цi падпiша Беларусь дакументы па стварэннi КСАР", адзначыў Прэзiдэнт. "Я сказаў: адказ прамы — гэта маё пытанне i я вырашу, калi i што падпiсваць. Цi прыме Беларусь старшынства ў АДКБ? I гэта рашэнне будзе за мной", — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што яго няўдзел у маскоўскiм самiце АДКБ не азначае, што Беларусь супраць iнтэграцыйных працэсаў, у тым лiку i ў ваенна-палiтычнай сферы. Прэзiдэнт падкрэслiў, што ўсе негатыўныя публiкацыi ў СМI наконт гэтага з'яўляюцца толькi правакацыяй. "Не верце таму, што ў Расii напiсалi. Яны больш правакуюць: вось мы, маўляў, укiнем у сродкi масавай iнфармацыi i паглядзiм, як яны адрэагуюць на гэта. Звычайныя правакатары, — адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы. — I я таксама гаварыў аб гэтым у сваiм выступленнi на самiце АДКБ".

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ўсё, што датычыцца старшынства ў АДКБ або падпiсання дакументаў, — "гэта наша права, i мы абавязкова будзем iх падпiсваць, калi яны нам выгадныя". "Задаю пытанне: скажыце, што я павiнен абараняць у вас, за што павiнны гiнуць нашы хлопцы, калi раптам? За што? За тое, што мяне ў Расiю на рынак не пускаюць? За тое, што я не магу атрымаць энергарэсурсы з Казахстана, Таджыкiстана, Расii, за тое, што мне загiнаюць шалёную цану? Нашы хлопцы павiнны за гэта гiнуць? Мёртвая цiшыня...", — сказаў Прэзiдэнт. Ён дадаў, што на самiце ў Кыргызстане "ў яго было жорсткае выступленне". Ён прывёў у якасцi прыкладу эфектыўнага супрацоўнiцтва структуру НАТА. "Там моцныя дапамагаюць слабым. А ў нас усё наадварот у гэтай сiтуацыi", — канстатаваў Прэзiдэнт.

Што ж датычыцца пагаднення па Калектыўных сiлах аператыўнага рэагавання АДКБ, то яно з'яўляецца рамачным. "У нас будуць часцi, якiя мы па агульным рашэннi некалi можам накiраваць у той або iншы пункт. Але калi я буду супраць, нiхто iх не адправiць. Калi Расiя будзе супраць, iх войскi нiкуды не накiруюць", — растлумачыў беларускi лiдар. У той жа час Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэты дакумент абсалютна не шкодзiць беларускай дзяржаве. Ён таксама падкрэслiў, што ў Беларусi "нармальная пазiцыя ў АДКБ". "Тут няма нiякiх непрыстойных паводзiнаў з боку Беларусi ў адносiнах да нашых саюзнiкаў. Мы не хочам сябе так пазiцыянаваць. Гэта нечыя выдумкi. Усе разумеюць, што без Беларусi АДКБ не быць i не будзе, таму ёсць нейкiя хваляваннi, таму што, напэўна, беларусы ўжо адышлi ад гэтай палiтыкi", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт запэўнiў, што Беларусь нi з кiм не жадае сварыцца, а хоча быць у мiры i дружбе i з Усходам, i з Захадам.

У крызiсны час Беларусь робiць упор на развiццё прамысловых гiгантаў. "У нас ёсць гiганты вытворчасцi, якiя валодаюць сусветнымi рынкамi збыту прадукцыi, — iх трэба мадэрнiзаваць i развiваць, што мы ўжо даўно i робiм, задзейнiчаць поўнасцю iх патэнцыял", — адзначыў Прэзiдэнт. У якасцi прыкладу кiраўнiк дзяржавы прывёў прадпрыемствы МАЗ, МТЗ, БелАЗ. Ён дадаў, што ў краiне неабходна ствараць i новыя вытворчасцi пад айчынную сыравiну. Як адзначыў Прэзiдэнт, калi б ён стаяў ля вытокаў стварэння беларускай эканомiкi, то ўпор рабiў бы на перапрацоўчую галiну i турызм. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ўжо цяпер прадпрыемствы пачынаюць прыбаўляць у рэалiзацыi па 5-7 працэнтаў. Прэзiдэнт звярнуў увагу на тое, што ў крызiс больш выгадна ўкладаць сродкi ў набыццё новых тэхналогiй. Так, сёння неабходна знайсцi сродкi i купiць оптам 7 заводаў па перапрацоўцы насення рапсу. Напярэдаднi Прэзiдэнт наведаў прадпрыемства "ГроднаБiяпрадукт", якое спецыялiзуецца на перапрацоўцы насення рапсу, i выказаў жаданне пакаштаваць ежу, прыгатаваную на рапсавым алеi. Сёння Аляксандр Лукашэнка падзялiўся з журналiстамi сваiмi ўражаннямi: "Я папрасiў учора повара, каб мне на рапсавым алеi прыгатавалi ўсё, нават што я на вячэру не ўжываю. Усе пакаштавалi, i не толькi я адзiн. Цудоўна!" "Гэта нармальны прадукт для нас, але галоўнае, што ён не змяшчае шкодных рэчываў", — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Раю i вам пакаштаваць".

Паводле паведамленняў
прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Нясвiжскi раён у час рабочай паездкi па рэгiёнах краiны. "Малако павiнна прадавацца, у тым лiку на экспарт. Еўрасаюз не супраць таго, каб сертыфiкаваць нашу прадукцыю, але яна павiнна адпавядаць пэўным стандартам", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Галоўнае — рэнтабельнасць, прыбытак. Калi яны ў гаспадарак нармальныя, то такая гаспадарка мае права на iснаванне", — дадаў ён. Гаворачы аб рацыянальным структураваннi сельскай гаспадаркi ў рэгiёнах, Прэзiдэнт адзначыў: "Галоўнае, каб мы не ўкладвалi сродкi туды, куды яны не павiнны ўкладвацца". Грошы не павiнны трацiцца на бясконцыя капiтальныя рамонты, калi такiя гаспадаркi не прыносяць добрага прыбытку. Акрамя таго, кiраўнiк дзяржавы зноў падкрэслiў мэтазгоднасць паступовага ўзбуйнення сельгаспрадпрыемстваў. "Калi ўсё сканцэнтравана ў адной гаспадарцы, то вытворчы працэс лягчэй кантраляваць", — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. "І нi ў якiм выпадку не трэба спрашчаць структуры прыбытковых гаспадарак", — сказаў ён.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика