21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiкi лебедзь прапiсаўся ў гiстарычным цэнтры Вiцебска

11.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзiкi лебедзь прапiсаўся ў гiстарычным цэнтры Вiцебска

Вялiкi i прыгожы белы лебедзь цяпер жыве ў гiстарычным цэнтры Вiцебска, дзе рака Вiцьба ўпадае ў Заходнюю Дзвiну. Цiкава, што менавiта тут, па легендзе, княжна Вольга, якая плыла на ладдзi, вырашыла ў Х стагоддзi заснаваць горад. Нечакана для ўсiх пазаўчора тут з'явiўся крылаты навасёл.

 

Раней, больш чым трыццаць гадоў запар, тут лебедзяў не было. Апытаў старажылаў — дакладна не маглi i ўспомнiць, калi жылi ў гэтых мясцiнах птушкi. Недалёка ад "дома" лебедзя знаходзiцца праваслаўны жаночы манастыр. Манашкi, з якiмi пагутарыў, лiчаць гэта вельмi добрым знакам. Яны, мiж iншым, "узялi шэфства" над прыгожай птушкай. Кормяць, просяць падлеткаў, якiя, бывае, яго i "ганяюць", не крыўдзiць.

А калi трохi падняцца па горцы, выйдзеш акурат на мост ля помнiка Пушкiну, на якi маладыя вывешваюць замкi адразу пасля рэгiстрацыi шлюбу. I гэта таксама вельмi сiмвалiчна. Цяпер наваспечанаму мужу можна будзе не толькi пранесцi па мосце жонку, але i "пакланiцца" прыгожай вялiкай птушцы. Фатографы i аператары ўжо плануюць ў найблiжэйшыя выхадныя рабiць адпаведныя фота i вiдэазапiсы.

 
Аўтар гэтых радкоў учора "пазнаёмiўся" з лебедзем выпадкова. Гуляў з малодшым сынам Аляксеем, i раптам мы ўбачылi цуд. Спрабавалi пакармiць птушку пячэннем. Ды не вельмi ахвотна лебедзь "харчаваўся" нашым гасцiнцам. I не падпускаў блiзка да сабе. Шыпеў i махаў крыламi. Дзiкi? Адразу я патэлефанаваў у вiцебскi заалагiчны парк, што знаходзiцца таксама недалёка ад месца жыхарства лебедзя — на Успенскай гары.

— Не, не наш гэта лебедзь, дакладна, — расказвае дырэктар вiцебскага заапарка Аляксей Андрайкоў. — Нашы супрацоўнiкi таксама ўжо з iм пазнаёмiлiся. Паспрабавалi агледзець. Дзiкi. На выгляд здаровы. Як апынуўся тут? Мо адстаў ад сваiх, прыплыў па цячэннi Заходняй Дзвiны? Пытаеце, чаму птушка без пары? Не абавязкова лебедзь павiнен мець пару.

Плавае лебедзь па хвалях вялiкай ракi ў кампанii з качкамi. Вiдовiшча вельмi прыгожае.

Дарэчы, у Вiцебску працягваюцца работы па ачыстцы i пашырэннi рэчышча Вiцьбы. Добраўпарадкоўваюцца i берагi Заходняй Дзвiны. Мо паляпшэнне экалагiчнага стану водаў i паспрыяла пасяленню тут лебедзя? Па вялiкай рацэ, дарэчы, плануюць пусцiць цеплаход, i турыстам будзе прыемна паназiраць за лебедзем... Нават зiмой рака, часцей за ўсё, не поўнасцю пакрываецца лёдам. Хто ведае, мо наш лебедзь — не апошнi, што паселiцца на Дзвiне?

Аляксандр ПУКШАНСКI.
Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкi i прыгожы белы лебедзь цяпер жыве ў гiстарычным цэнтры Вiцебска, дзе рака Вiцьба ўпадае ў Заходнюю Дзвiну. Цiкава, што менавiта тут, па легендзе, княжна Вольга, якая плыла на ладдзi, вырашыла ў Х стагоддзi заснаваць горад. Нечакана для ўсiх пазаўчора тут з'явiўся крылаты навасёл. Раней, больш чым трыццаць гадоў запар, тут лебедзяў не было. Апытаў старажылаў — дакладна не маглi i ўспомнiць, калi жылi ў гэтых мясцiнах птушкi. Недалёка ад "дома" лебедзя знаходзiцца праваслаўны жаночы манастыр. Манашкi, з якiмi пагутарыў, лiчаць гэта вельмi добрым знакам. Яны, мiж iншым, "узялi шэфства" над прыгожай птушкай. Кормяць, просяць падлеткаў, якiя, бывае, яго i "ганяюць", не крыўдзiць.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика