21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дыплом — за грошы

13.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Задача максiмум для кожнага абiтурыента — паступiць у ВНУ на "бюджэт", задача мiнiмум — стаць студэнтам платнай формы навучання, якая застаецца для многiх страховачным варыянтам. У апошнiя гады трэба вельмi пастарацца для таго, каб стаць студэнтам-платнiкам. Напрыклад, у Беларускiм дзяржаўным эканамiчным унiверсiтэце пры паступленнi на дзённую форму навучання на спецыяльнасць "фiнансы i крэдыт у знешнеэканамiчнай дзейнасцi" прахаднымi сталi 282 балы, на спецыяльнасцях "кiраванне знешнеэканамiчнай дзейнасцю" i "фiнансы"— 275 балаў, на спецыяльнасцях "эканамiчная палiтыка" i "бiзнэс-адмiнiстрыраванне" — 268 балаў, "эканомiка i кiраванне гасцiнiцамi i рэстаранамi" — 269, "эканомiка i кiраванне турыстычнай дзейнасцю" — 267, "мiжнародны маркетынг" — 265, "цэнаўтварэнне"i "рэкламная дзейнасць" — 264 i гэтак далей.

У Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце для паступлення на платную форму навучання на лячэбны факультэт трэба было мець у багажы 273 балы. У БДУ на дзённай платнай форме навучання пропускам на спецыяльнасць "мiжнароднае права" сталi 299 (!) балаў, "лiнгвакраiназнаўства" i "мiжнародныя адносiны"— 293 балы, "сусветная эканомiка" i "менеджмент у сферы мiжнароднага турызму" — 276, "бiзнэс-адмiнiстрыраванне" — 250 балаў, "мiжнародная журналiстыка" — 24,2, "дызайн" на гуманiтарным факультэце — 25,5 бала i "дызайн" у Дзяржаўным iнстытуце кiравання i сацыяльных тэхналогiй БДУ — 26,7 бала. У БНТУ ахвотнiкi асвойваць "мытную справу" на платнай аснове павiнны былi набраць 247 балаў, "бiзнэс-адмiнiстрыраванне" — 248, " эканомiку i арганiзацыю вытворчасцi" на аўтатрактарным факультэце — 237, "менеджмент" на факультэце тэхналогiй кiравання i гуманiтарызацыi — 234 балы i гэтак далей.

У БДУ на звышпрэстыжных спецыяльнасцях факультэта мiжнародных адносiнаў i юрыдычнага факультэта плата за навучанне складае 4 млн 716 тысяч 500 рублёў. Тым не менш недахопу ў ахвотных не назiраецца. Дзiўна, але, напрыклад, спецыяльнасць "дакументазнаўства" на гiстарычным факультэце ацэненая кiраўнiцтвам унiверсiтэта даражэй, чым спецыяльнасць "камп'ютарная бяспека": у першым выпадку кошт навучання складае 4 млн 219 тысяч 900 рублёў, а ў другiм — 3 млн 813 тысяч 900 рублёў адпаведна. У Iнстытуце журналiстыкi "мiжнародная журналiстыка" "каштуе" на паўмiльёна рублёў у год больш за "звычайную" журналiстыку .

У Мiнскiм дзяржаўным лiнгвiстычным унiверсiтэце для першакурснiкаў дзённай формы навучання плата складзе 3 млн 528 тысяч рублёў незалежна ад спецыяльнасцi. Самымi дарагiмi факультэтамi для першакурснiкаў Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi будуць факультэты iнфармацыйных тэхналогiй i кiравання i факультэт камп'ютарных сiстэм i сетак (кошт навучання — 3 млн 800 тысяч рублёў), а самым танным на дзённай форме навучання — факультэт радыётэхнiкi i электронiкi (3 млн 200 тысяч рублёў). У Беларускiм дзяржаўным эканамiчным унiверсiтэце памер платы вар'iруецца ад 3 млн 276 тысяч 980 рублёў да 3 млн 379 тысяч 380 рублёў. У Беларускiм нацыянальным тэхнiчным унiверсiтэце — ад 3 млн 424 тысяч да
3 млн 629 тысяч рублёў.

Значна меншай папулярнасцю ў моладзi карыстаюцца сельскагаспадарчыя спецыяльнасцi. Цi не таму i кошт навучання ў профiльных ВНУ не так "кусаецца". Так, у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii плата за навучанне складае 2 млн 224 тысячы рублёў незалежна ад спецыяльнасцi. У Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны "заатэхнiя" "каштуе" 1 млн 954 тысяч рублёў, "ветэрынарная медыцына" — 2 млн 244 тысячы рублёў, "ветэрынарная фармацыя" i "ветэрынарная санiтарыя i экспертыза" — 2 млн 714 тысяч рублёў. Самы высокi кошт тут на спецыялiзацыi "хваробы парсюкоў" — 2 млн 814 тысяч 600 рублёў...

А цяпер пра тое, на што можа разлiчваць студэнт-платнiк. Калi ён будзе добра вучыцца, займацца навукова-даследчай дзейнасцю i мець актыўную грамадскую пазiцыю, то праз год зможа прэтэндаваць на атрыманне знiжак за навучанне. Канкрэтны памер знiжак студэнтам i навучэнцам залежыць ад сярэдняга бала паспяховасцi па вынiках за папярэднi навучальны год, але ён не можа перавышаць 60 працэнтаў ад сфармiраванага кошту навучання. Пры сярэднiм бале паспяховасцi больш як 9 балаў памер знiжкi будзе складаць 60 працэнтаў ад сфармiраванага кошту навучання, ад 8,25 да 9,0 — 40 працэнтаў i ад 7,46 да 8,25 — 20 працэнтаў. Пэўная частка студэнтаў можа прэтэндаваць на знiжэнне платы за навучанне, так бы мовiць, па сацыяльных крытэрыях (сiроты, iнвалiды i г.д). Iм знiжкi прадастаўляюцца пры ўмове атрымання па ўсiх прадметах адзнак не нiжэй за шэсць балаў, уключаючы вынiкi здачы экзаменаў, залiкаў, курсавых работ, праектаў, усiх вiдаў практыкi i дысцыплiн, не вынесеных на экзаменацыйную сесiю. Знiжкi для гэтай катэгорыi студэнтаў складаюць 40 працэнтаў ад сфармiраванага кошту навучання. Можна, вядома ж, спадзявацца i на перавод на бюджэтную форму навучання, але на практыцы гэта намнога менш рэалiстычны варыянт, чым змяншэнне платы за навучанне ў якасцi ўзнагароды за паспяховую вучобу.

Для сем'яў са сцiплым сямейным бюджэтам ёсць яшчэ адно выйсце — яны могуць скарыстацца льготным крэдытам на навучанне ад "Беларусбанка". Але прэтэндаваць на адкрыццё льготнай крэдытнай лiнii могуць толькi маладыя людзi, якiя атрымлiваюць першую вышэйшую адукацыю ў дзяржаўных вышэйшых або сярэднiх спецыяльных навучальных установах. Крэдыт можа афармляцца як на студэнта, так i на яго бацькоў. Праўда, устаноўлена своеасаблiвая мяжа даходаў крэдытаатрымальнiка: сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'i за папярэднi год не павiнен перавышаць 350 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытковага мiнiмуму, якi дзейнiчае на дату адкрыцця крэдытнай лiнii. Больш забяспечаныя грамадзяне разлiчваць на атрыманне ў банку льготнага крэдыту, на жаль, не змогуць. Давядзецца браць крэдыт пад больш высокiя працэнты, а льготны крэдыт выдаецца пад 1/2 стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка. Памер крэдыту вызначаецца штогадова, зыходзячы з кошту навучання, але максiмальны памер кожнай часткi крэдыту не можа перавышаць 70 працэнтаў ад кошту навучання за адзiн навучальны год. Вяртанне крэдыту пачынаецца з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы. На вяртанне крэдыту адводзiцца пяцiгадовы тэрмiн з моманту атрымання дыплома. Аднак яшчэ на працягу навучання крэдытаатрымальнiк павiнен штомесяц выплачваць банку працэнты за карыстанне крэдытам. У выпадку адлiчэння з навучальнай установы студэнта, якi вучыцца на платнай аснове, крэдытаатрымальнiк павiнен будзе вярнуць банку грошы з выплатай працэнтаў за карыстанне крэдытам у памеры стаўкi рэфiнансавання не пазней чым праз 12 месяцаў пасля адлiчэння. Аднак на тых, хто бярэ акадэмiчны водпуск, гэты парадак не распаўсюджваецца. Пры прадастаўленнi студэнту акадэмiчнага водпуску, пераводзе яго на завочную, вячэрнюю формы навучання цi з платнай формы навучання на бюджэтную, крэдытаатрымальнiку даецца права на вяртанне крэдыту на працягу пяцi гадоў, а адлiк распачынаецца з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Задача максiмум для кожнага абiтурыента — паступiць у ВНУ на "бюджэт", задача мiнiмум — стаць студэнтам платнай формы навучання, якая застаецца для многiх страховачным варыянтам. У апошнiя гады трэба вельмi пастарацца для таго, каб стаць студэнтам-платнiкам. Напрыклад, у Беларускiм дзяржаўным эканамiчным унiверсiтэце пры паступленнi на дзённую форму навучання на спецыяльнасць "фiнансы i крэдыт у знешнеэканамiчнай дзейнасцi" прахаднымi сталi 282 балы, на спецыяльнасцях "кiраванне знешнеэканамiчнай дзейнасцю" i "фiнансы"— 275 балаў, на спецыяльнасцях "эканамiчная палiтыка" i "бiзнэс-адмiнiстрыраванне" — 268 балаў, "эканомiка i кiраванне гасцiнiцамi i рэстаранамi" — 269, "эканомiка i кiраванне турыстычнай дзейнасцю" — 267, "мiжнародны маркетынг" — 265, "цэнаўтварэнне"i "рэкламная дзейнасць" — 264 i гэтак далей.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика