J:морс прадставіў свой новы альбом на «Таемным канцэрце» (фота)Источник материала: 21.by Беларускі рок-гурт упершыню за 5 гадоў выпусціў сваю новую кружэлку пад назвай «Воздух». Прэзентацыя альбому прайшла 10 лістапада ў закрытым фармаце ў клубе TNT. На яго патрапілі першыя 50 пакупнікоў дыску на OZ.by, а таксама пераможцы конкурсаў ад інфарацыйнага партнёру падзеі.
Канцэрт распачаўся з невялікім спазненнем і па словах саліста гурта, Уладзіміра Пугача, музыкі захацелі наладзіць канцэрт маленькім і амаль хатнім, а таксама парэпетаваць перад вялікай прэзентацыяй у Prime Hall. Сэт-ліст выступу складаўся з 15 песень, распачалі жа з «Джульеты» – першай кампазіцыі новага альбому. У невялікім памяшканні клуба яўна знаходзілася звыш сотні наведвальнікаў і па іроніі лёсу паветры і не хапала. На новым дыску гурта 11 абсалютна розных песень: вясёлых і сумных, жартаўлівых і сур’ёзных. Некаторыя ўжо выходзілі ў выглядзе кліпаў («Асфальт», «Не край», «Воздух»), іншым яшчэ давядзецца атрымаць сваю частку ўвагі. Упершыню сярод выкарыстаных гуртом інструментаў ёсць дудук, укулеле, дуда. Новы альбом можна бясплатна спампаваць на Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі рок-гурт упершыню за 5 гадоў выпусціў сваю новую кружэлку пад назвай «Воздух». Прэзентацыя альбому прайшла 10 лістапада ў закрытым фармаце ў клубе TNT. На яго патрапілі першыя 50 пакупнікоў дыску на OZ.by, а таксама пераможцы конкурсаў ад інфарацыйнага партнёру падзеі.
|
|