Audi спыняе зборку аўтамабіляў у Расіі
14.06.2010 13:52
—
Новости Авто
|
У гэтым годзе з канвеера завода Volkswagen у Калузе будуць знятыя ўсе мадэлі маркі Audi. Пра гэта ў інтэрв’ю дзелавой газеце «РБК daily» паведаміў кіраўнік Audi Russia Ціл Браўнер. Паводле яго словаў, зборка Audi ў Расіі была толькі часовым рашэннем, накіраваным на тое, каб забяспечыць заводу поўную загрузку магутнасцяў і занятасць задзейнічанага персаналу.«Сёння сітуацыя стабілізуецца, і нашая дапамога больш не будзе такой неабходнай», — адзначыў Т. Браўнер. Ён таксама расказаў, што на працягу 2010 году ў Расіі пачнуцца продажы новых мадэляў Audi A1, Audi A7, а таксама Audi A8 Long. Зборка Audi ў Расіі пачалася ўвосень 2009 году. Цяпер завод у Калузе выпускае Audi A4, Audi A5 Coupe, Audi Q5, а таксама Audi A6 і Audi Q7. За пяць месяцаў 2010 году продажы Audi ў Расіі выраслі на 28%, да 7663 аўтамабіляў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе з канвеера завода Volkswagen у Калузе будуць знятыя ўсе мадэлі маркі Audi. Пра гэта ў інтэрв’ю дзелавой газеце «РБК daily» паведаміў кіраўнік...
|
|