Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб’явіў конкурс праектаў навуковых даследаванняў “Навука “COVID-19”.
Ён праводзіцца па наступных напрамках: этыялогія і эпідэміялогія каранавіруснай інфекцыі; біяхімічныя, імуналагічныя, патафізіялагічныя і біяфізічныя механізмы патагенезу каранавіруснай інфекцыі; матэматычнае мадэляванне распаўсюджвання вірусных захворванняў; распрацоўка мер прафілактыкі і спосабаў дыягностыкі; распрацоўка схем процівіруснай і агульнаўмацавальнай тэрапіі, пошук лекавых сродкаў і вакцын; процівірусны імунітэт і функцыі імуннай сістэмы; малекулярная эвалюцыя SARS-CoV-2; біяэтычныя аспекты і прымяненне метадаў сацыяльных навук у даследаваннях каранавіруснай інфекцыі.
Заяўкі на конкурс прымаюцца не пазней за 15 верасня (да 17.00).
БелТА.