Любыя тавары для рамонту — у краме “ЛМ”. 21.by

Любыя тавары для рамонту — у краме “ЛМ”

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмітрый і Марыя Ломаці каля сваёй новай крамы “ЛМ”

Дзмітрый і Марыя Ломаці каля сваёй новай крамы “ЛМ”

У красавіку гэтага года ў Шаркаўшчыне адкрылася крама “ЛМ”, дзе пакупнікам прапануецца вялікі выбар тавараў, неабходных для рамонту, будоўлі, увогуле, усё тое, што можа прыгадзіцца ў хатняй гаспадарцы ці на падворку. Карэспандэнт раённай газеты наведаў краму і пагаварыў з яе гаспадарамі Дзмітрыем і Марынай Ломацямі.

Трэба сказаць, што Дзмітрый і Марына адкрылі новую краму не з нуля. Да гэтага на працягу 13 гадоў яны гандлявалі ў краме “Усё для рамонту”, памяшканне для якой арандавалі на другім паверсе будынка КБА. Без сумнення, многія з шаркаўчан неаднаразова наведвалі яе і рабілі там пакупкі.

— Калі з’явілася магчымасць набыць будынак, мы з радасцю за яе ўхапіліся, — расказвае дырэктар крамы “ЛМ” Марына Ломаць. — Правялі неабходны рамонт і пачалі работу. Тут у нас у параўнанні з былой нашай крамай значна больш месца: каля 200 квадратных метраў плюс склады. Больш месца, а значыць, з’явілася магчымасць павялічыць асартымент тавараў.

Сапраўды, зайшоўшы ў нутар, нават трошку здзіўляешся: як многа ўсяго аказваецца ў гэтым, здавалася б, не надта вялікім будынку. Адна зала, другая, трэцяя. Тут прадаюцца разнастайныя інструменты і будаўнічыя матэрыялы, тут паліцы застаўлены бляшанкамі і бутэлькамі з рознымі фарбамі, лакамі, а вось тут прадаецца сантэхніка. Цэлая зала адведзена пад шпалеры.

— Вы адпрацавалі на новым месцы некалькі месяцаў і ўжо, напэўна, можаце сказаць, ці апраўданы быў пераезд? — пытаюся ў Дзмітрыя Ломаця.

— Так, апраўданы — адказвае ён. — Вельмі важна, што цяпер нашым наведвальнікам стала нашмат зручней. Наша новая крама — кантактная. Гэта значыць, чалавек можа сам пахадзіць па ёй, не спяшаючыся агледзець той тавар, які яго цікавіць, выбраць тое, што яму падабаецца. Да прыкладу, мы і ў нашай былой краме прадавалі дзверы, але з-за недахопу месца нам не было, дзе іх размясціць, яны былі застаўлены іншымі таварамі. А цяпер мы зрабілі на другім паверсе асобнае памяшканне, дзе прадстаўлены вялікі выбар дзвярэй. І трэба адзначыць, у нас адразу павялічыўся продаж дзвярэй. Карыстаюцца попытам на дадзены момант і душавыя кабінкі.

Прадавец крамы Ірына Харко

Прадавец крамы Ірына Харко

Ну і нарэшце, напэўна, самае важнае для кожнага пакупніка пытанне: а якія кошты?

— Як бачыце, у нас прадстаўлены шырокі асартымент, — адказвае Марына Ломаць, — таму пакупнікі могуць выбраць тавар па сваіх густах і даступных ім коштах. Паглядзіце, напрыклад, які ў нас вялікі выбар шпалераў: ёсць і простыя папяровыя, ёсць і даражэйшыя. І ўвогуле, назвала б нашы цэны лагоднымі. Трэба сказаць, што сумесна з нашымі пастаўшчыкамі пастаянна праводзім акцыі, у час якіх пэўны тавар у нас можна набыць танней. Напрыклад, мотакаса, якая раней каштавала 232 рублі, цяпер прадаёцца за 199. Дарэчы, для зручнасці нашых кліентаў мы ажыццяўляем бясплатную дастаўку па Шаркаўшчыне, а калі заказ вялікі, то і па раёне.

— Магчыма, хтосьці з нашых кліентаў у Шаркаўшчыне ці ў раёне яшчэ не ведае, што мы пераехалі і дзе нас цяпер адшукаць, — кажа Дзмітрый Ломаць. — Таму хацелася б, каб вы ў раённай газеце напісалі пра наш новы адрас.

Паведамляем нашым чытачам, што крама “ЛМ” знаходзіцца па адрасе: вуліца Даватара, 14 (непадалёк ад цэнтральнага рынку, раней там размяшчалася прадуктовая крама).

Андрэй БУРЭЦ.

IMG_0606 (Копировать) IMG_0619 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика