У ААТ «Княж» прыступаюць да жніва. 21.by

У ААТ «Княж» прыступаюць да жніва

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вадзіцель МАЗа Уладзімір Сташкевіч і камбайнер Аляксандр Лаўрыновіч

Вадзіцель МАЗа Уладзімір Сташкевіч і камбайнер Аляксандр Лаўрыновіч

Некаторыя гаспадаркі раёна, убраўшы азімы рапс, часткова прыступілі да абмалоту зерневых культур. У ААТ “Княж”, дзе азімыя яшчэ не паспелі, з дня на дзень чакаюць выезду ў поле.
— На жніве будуць задзейнічаны 6 адзінак камбайнаў, — кажа дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Буда. — Сёлета гаспадарка набудзе адзін новы збожжаўборачны камбайн, што, несумненна, паспрыяе нарошчванню тэмпаў жніва. Азімыя зерневыя сёлета трэба будзе ўбраць з плошчы 647 гектараў, а яравыя пасеяны на 600 гектарах. Спадзяёмся, што ўраджайнасць будзе нядрэннай. Ячмень мы пасеялі ў аптымальныя агранамічныя тэрміны з захаваннем адпаведных тэхналогій. Таму і гэта культура дае надзею на добры ўраджай. Наогул, сёлетні год я лічу спрыяльным і ў плане росту зерневых і зернебабовых культур, і ў плане значнай колькасці нарыхтаваных кармоў для жывёлы. На 27 ліпеня ў гаспадарцы ў сярэднім маецца 18,1 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Гэта дае надзею на павелічэнне прадукцыі жывёлагадоўлі і фінансавы прыбытак сельгаспрадпрыемства.
У цяперашні момант усе мы чакаем добрага надвор’я, каб як мага хутчэй вывесці падрыхтаваныя збожжаўборачныя камбайны ў поле.
Сяргей РАЙЧОНАК

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика