Латушка: Ёсць некалькі кандыдатаў на пасаду дырэктара Тэатра оперы і балета…. 21.by

Латушка: Ёсць некалькі кандыдатаў на пасаду дырэктара Тэатра оперы і балета…

25.09.2009 17:18 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Імя новага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь можа быць названа ў хуткім часе. Аб гэтым “Народнай Волі” заявіў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

- Дырэктар такога тэатра - вельмі сур’ёзная і важная пасада, - адзначыў міністр. - Я ўпэўнены, што імя новага дырэктара будзе названа ў хуткім часе. Але ніякіх канкрэтных імёнаў я зараз назваць не магу. У гэты час загаду аб прызначэнні новага кіраўніка тэатра ў мяне на стале няма. Але гэтае пытанне будзе вырашана абавязкова, ёсць некалькі кандыдатаў - павінна быць канкурэнцыя.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Валерый Гедройц узгадаў і імя былога дырэктара тэатра Валянціна Елізар’ева.

- Перад Елізар’евым дзверы не зачынены, - распавёў намеснік дырэктара. - Ён у любы момант можа вярнуцца ў тэатр на працу. Калі толькі будзе яго згода і згода кіраўніцтва. Вы ж не чакаеце, што мы павінны тэлефанаваць яму і прасіць вярнуцца?! Яму былі зроблены пэўныя прапановы, ён адмаўляецца ад розных пасад... У любым выпадку, ён не губляе сувязі с тэатрам, наведвае спектаклі, дае свае адзнакі. Ён быў на адкрыцці сезона і станоўча адазваўся аб ім.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Імя новага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь можа быць названа ў хуткім часе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика