Замест Латушкі – Грыдзюшка
14.10.2009 17:35
—
Новости Культуры
|
Міністэрства культуры – адказала гродзенскім краязнаўцам. Гродзенскія гісторыкі, якія прасілі аднавіць зліўную сістэму палаца ў Свяцку, атрымалі адказ з Мінкульта. На простую канкрэтную просьбу аднавіць зліўную сістэму палаца ў Свяцку, які развальваецца дзень за днём, Міністэрства культуры адгукнулася цэлым прапагандысцкім тэкстам, як захоўваецца архітэктурная спадчына ў Беларусі. Палац у Свяцку згадваецца там толькі тры разы, першы раз ва ўступе і два разы напрыканцы тэкста. А з самога дакумента можна даведацца, што сядзібныя ансамблі актыўна аднаўляюцца на Магілёўшчыне, Гомельшчыне і Берасцейшчыне, хаця ўласна да Свяцка тое ніякага дачынення не мае. Заканчваецца ліст з міністэрства чаканай інфармацыяй пра тое, што палац спрабуюць перадаць санаторыю «Азёрны». Падпісаны тэкст адказа не міністрам культуры П. Латушкам, якому быў адрасаваны зварот, а яго намеснікам ‑‑ Уладзімірам Грыдзюшкам. З якім гарадзенцы знаёмыя даўно. Паводле гродзенскіх краязнаўцаў — аўтараў звароту да міністра культуры П.Латушкі — спадар Грыдзюшка нясе асабістую адказнасць за разбурэнне будынку, у якім месцілася крама «Гарачы хлеб» на вуліцы Горкага і флігеля палаца адміністара па той‑жа вуліцы. Такім чынам, спадзяванні на ўмяшальніцтва новага міністра культуры ў гарадзенскую сітуацыю разваліліся. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры – адказала гродзенскім краязнаўцам. |
|