31 кастрычніка Дзень Рэфармацыi
28.10.2009 14:01
—
Новости Культуры
|
31 кастрычніка 1517 г. Марцін Лютар заявіў пра неабходнасьць прывесьці жыцьцё кожнага чалавека і грамадзтва ў цэлым у адпаведнасьць са Словам Божым. Пропаведзь Лютара стала пачаткам руху Рэфармацыі, які ахапіў усю Эўропу, у тым ліку і Беларусь. 31 кастрычніка ўвайшоў у гісторыю як Дзень Рэфармацыі. Эпоху Рэфармацыі называюць Залатым Векам, лепшым пэрыядам у гісторыі Беларусі. Наш народ зьвярнуўся да Бібліі, да жывой веры ў Ісуса Хрыста, і гэта прынесла дабраславеньне краіне. Рэфармацыя - гэта ня толькі гісторыя. Сёньня беларускі народ , як і ў XVI стагодзьдзі, патрабуе аднаўленьня першапачатковага, Божага вобразу, каб біблійныя стандарты дзейнічалі ва ўсіх сфэрах жыцьця. У гэтым годзе спаўняецца 500 год ад нараджэньня Жана Кальвіна - чалавека, які разам з Марцінам Лютарам зьдзейсьніў вялікае дзела Рэфармацыі ў XVI стагодзьдзі. "Пасьля Францыі ніводная з краінаў не прыцягвала большай увагі Кальвіна чым Польскае каралеўства [Польшча і Вялікае Княства Літоўскае]," - пісаў адзін з дасьледчыкаў ХІХ ст. Жан Кальвін прысьвяціў Жыгімонту Аўгусту выданьне Лісту да Гебраяў, а Мікалаю Радзівілу Чорнаму, - Дзеі Апостальскія. У 1557 годзе ў звароце да шляхты дзяржавы Ягайлавічаў, якія вызнаюць чыстае эвангельскае вучэньне, Кальвін заклікаў аб'яднацца прадстаўнікам розных дэнамінацыяў, бо нягледзячы на адрозьненьні, іх веравучэньні маюць унутранае адзінства: "Вы ж самі ведаеце, што трываласьць царквы заключаецца ня толькі ў адзінстве веравызнаньня, але і ў братэрскай згодзе, асабліва ў часы, калі вораг усімі сіламі прагне зьнішчыць царкву". Запрашаем Вас на сьвяточнае служэньне, прысьвечанае Дню Рэфармацыі, якое адбудзецца 31 кастрычніка а 18.00 у царкве "Благадаць" (Мінск, вул. Гурскага, 48). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 кастрычніка 1517 г. Марцін Лютар заявіў пра неабходнасьць прывесьці жыцьцё кожнага чалавека і грамадзтва ў цэлым у адпаведнасьць са Словам Божым. Пропаведзь Лютара стала пачаткам руху Рэфармацыі, які ахапіў усю Эўропу, у тым ліку і Беларусь.
|
|