Паслухаць пра Новую Зеландыю. 21.by

Паслухаць пра Новую Зеландыю

28.10.2009 16:24 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



Нямецкі вандроўнік і журналіст, аўтара падарожных зацемак пра Беларусь, Інга Пэтц запрашае на сустрэчу. На сустрэчы, якая адбудзецца 28 кастрычніка, Інга Пец зачытае ўрыўкі са сваёй кнігі «Ківі-парадыз», у якой ён дзеліцца ўражаннямі ад падарожжа ў далёкую Новую Зеландыю.

«Чаму менавіта пра Новую Зеландыю ў сэрцы Мінска? Думаю якраз тут сярод восенскага сырога надвор"я аповед пра далёкі і экзатычны край выкрэсіць іскру цікаўнасці ў беларусаў, - кажа Інга Пэтц. - У Новай Зеландыі я размаўляў з самым вядомым тамтэйшым паэтам Сэмам Гантам, а таксама з сэрам Эдмундам Гілардам, чалавекам які першы скарыў Эверэст. Я нават прысутнічаў на здымках «Уладара Пярсцёнкаў» (кадры дзе здымалі пастаральную вёску хобітаў). Думаю, усё гэта будзе цікава для беларусаў».

Пэтц абяцае, што наступнай будзе яго падарожна-журналісцкая кніжыца пра Беларусь.

Сустрэча адбудзецца 28 кастрычніка а 8 гадзіне вечара па адрасе: Мінск, пр. Газеты «Праўда», 11 (р-н Паўднёвы Захад).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналіст і падарожнік Інга Петц запрашае на чытанні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика