Прэз(ід)энт для Шварцэнегера
28.10.2009 17:26
—
Новости Культуры
|
Што будзе найлепшым прэзэнтам для моцнага чалавека з Каліфорніі? Скульптура моцнага чалавека з Расіі. Скульптар з Санкт-Пецярбургу Аляксандр Чарнашчокаў, кажа, што Расійская федэрацыя бодыбілдынгу звярнулася да яго з просьбай выявіць у бронзе прэм"ер-міністра Расіі Ўладзіміра Пуціна. Заказчыкі дадалі, што да налецця хочуць падарыць тую скульптуру губернатару Каліфорніі, у мінулым паспяховаму культурысту, Арнольду Шварцэнэгеру. Для Чарнашчокава падобныя заказы - не першыня. У 1991-ым годзе на заказ той жа федэрацыі бодыбілдынгу ён ужо рабіў статую самаго Шварцэнегера і тадышні кіраўнік федэрацыі Дубінін ездзіў у ЗША ўручыць яе Арнольду асабіста. Менавіта тады высветлілася, што Шварцэнегер зацяты калекцыянер бюстаў: ён нават наракаў, што ў сваёй калекцыі не мае расійскіх знакамітасцяў. Стуль Дубінін пачаў дасылаць Шварцэнегеру выявы Сталіна, Леніна, Гарбачова і Ельцына. «А скульптура былога прэзідэнта і цяперашняга прэм"ера Пуціна — лагічны працяг гэтай завядзёнкі», — кажа Дубінін. Дзьмітры Пяскоў, прэсавы сакратар Пуціна, зазначыў, што прэм"ер-міністр не ведаў пра гэтую ініцыятыву расійскай федэрацыі бодыбілдынгу. Пяскоў падкрэсліў, што калі Пуціну было б вядома пра падобную скульптуру, дык ён бы папрасіў бы не ствараць яе, бо палітык «заўсёды быў супраць культа асобы». У сваю чаргу, скульптар Чарнашчокаў кажа, што для яго скультура Пуціна — усяго-толькі «праца» і што ў палітычным аспекце ён не падтрымлівае шмат якіх поглядаў прэм"ера. «Сарпаўдны інтэлігент заўсёды ў апазіцыі да ўлады», — дадаў скульптар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
фота-AFPфота-AFPШто будзе найлепшым прэзэнтам для моцнага чалавека з Каліфорніі? Скульптура моцнага чалавека з Расіі. Скульптар з Санкт-Пецярбургу Аляксандр... |
|