Лініі судакранання культур
29.10.2009
—
Новости Культуры
|
![]() І ў наш музей мастакоў прывяло таксама сяброўства. Так павялося, што ў Міжнародны дзень музеяў, які адзначаецца 18 мая, мы ганаруем званнем “Сябра музея” людзей, якія аказваюць нам спрыянне ў рэалізацыі розных праектаў. Вячаслаў Паўлавец атрымаў такое званне у 2005 годзе, і цяперашняя выстава — працяг, пацверджанне нашых сяброўскіх кантактаў. Ёсць у выставачным праекце “Mainz. Вандроўныя нататкі мастакоў” і яшчэ адна лінія сяброўства. Бо выстава праходзіць у рамках “Тыдняў Германіі”, якія шосты раз ладзяцца ў Беларусі. Наш музей упершыню ўдзельнічае ў гэтай культурнай акцыі, але мы і раней супрацоўнічалі з Інстытутам нямецкіх даследаванняў. У сценах музея праходзілі, напрыклад, “Літаратурныя кавярні”: на беларускай і нямецкай мовах гучалі творы класікаў літаратуры абедзвюх краін. Думаецца, такія стасункі будуць мець развіццё, і пацверджаннем таму падарунак, які мы атрымалі ад старшыні таварыства дружбы “Mainz-Minsk” спадара Франца Блума. На адкрыцці выставы ён перадаў музею чатыры кнігі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ў перакладзе на нямецкую мову, выдадзеныя ў Германіі ў 60–70 гады мінулага стагоддзя, а таксама копію старонкі Бібліі, надрукаванай І. Гутэнбергам у 1452–1455 гадах. Як вядома, заснавальнік нямецкага кнігадрукавання Іаган Гутэнберг нарадзіўся якраз у Майнцы. А наш зямляк Францыск Скарына прадоўжыў традыцыі кнігадрукавання таксама выданнем Бібліі, толькі ўжо на старабеларускай мове, на пачатку XVI стагоддзя ў Празе. І гэта, між іншым, яшчэ адна лінія судакранання нашых культур. Сёлета пад час “Тыдняў Германіі” ў “Літаратурнай кавярні” нашага музея праходзяць творчыя сустрэчы. Чакаем у Траецкім прадмесці ўсіх, хто мае інтарэс да нямецкай культуры і літаратуры, да творчасці беларускіх мастакоў, якія натхняліся гістарычнымі месцамі Германіі. Лідзія Макарэвіч, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава “Mainz. Вандроўныя нататкі мастакоў”: з Беларусі ў Германію.
|
|