Зорны лялечны парад. 21.by

Зорны лялечны парад

29.10.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такія цікавыя лялькіДа традыцыйнай мінскай выставы “Шаўковае сэрца” ўпершыню далучыліся замежныя майстры.

На выставе, якая право-дзіцца ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці, прадстаўлены лепшыя аўтарскія лялькі. Дырэктар выставачнай кампаніі “МАЛ” (Майстэрня аўтарскай лялькі) Ірына Ражко ўдакладніла, што цікавы праект рэалізуецца ўжо восьмы год, а сёлета ўпершыню ў ім удзельнічаюць замежныя госці. У экспазіцыі прадстаўлена 60 унікальных экспанатаў, зробленых майстрамі лялек з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана.

Лялькі выкананы з розных матэрыялаў: парцаляны, керамікі, тканіны... Цікавая частка экспазіцыі — раздзел “Парад зорных лялек — дзецям!”. Гэты маскоўскі дабрачынны праект у Мінску прэзентуе мастак, калекцыянер, прэзідэнт Клуба калекцыянераў Расіі, удзельніца Брытанскай лялечнай асацыяцыі, ганаровы ўдзельнік Амерыканскага саюза лялечных клубаў Святлана Пчалышкава. “Мы спадзяемся, што з часам да яго далучацца і нашы майстры”, — гаворыць Ірына Ражко.

Надзея Радзівон

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да традыцыйнай мінскай выставы “Шаўковае сэрца” ўпершыню далучыліся замежныя майстры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика