Жорсткае відэа ад J:морс. 21.by

Жорсткае відэа ад J:морс

12.11.2009 11:27 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гурт J:морс выклаў на сваім афіцыйным сайце відэакліп на песню «Мы станем» з альбома «Аквамарын» . Па словах прэс-аташэ гурта Дзмітрыя Безкаравайнага, кліп атрымаўся даволі жорсткім: мужчына цягне праз увесь горад скрываўленую дзяўчыну.

Відэа было прыдумана і знята творчым тандэмам Rocker Joker Production, у які ўваходзяць рэжысёр Макс Сіры і паэт, акцёр і вулічны музыка Міхей Насарогаў. Здымкі праходзілі ў цэнтры Мінска.

«Мы не спрабавалі зрабіць кідкі модны ролік. Нам было важна перадаць эмоцыю, — сказаў Макс Сіры. —

Гэты кліп — нібы фрагмент нейкага абстрактнага фільма. Гэта гісторыя без пачатку і канца, без сюжэта і выразнага тлумачэння. Яе цэнтральным элементам з’яўляецца дзяўчына. Яна — сімвал адзіноцтва і памерлага кахання».

У жаночай ролі знялася дачка Уладзіміра Пугача Оля, а мужчынскую ролю ў кліпе сыграў акцёр Новага драматычнага тэатра Сяргей Тоўсцікаў.

Гурт J:морс рыхтуецца да 10-годдзя, якое будзе адзначацца 8 снежня ў тэатры імя Янкі Купалы. Там адбудзецца прэм’ера праграмы «Канцэрт у тэатры — сеанс з выкрыццём», у рамках якой прагучаць песні розных гадоў у спецыяльных аранжыроўках.

Паглядзець кліпа на песню «Мы станем» можна тут.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт J:морс выклаў на сваім афіцыйным сайце відэакліп на песню «Мы станем» з альбома «Аквамарын».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика