Нацыянальны гістарычны музей запрашае ўсіх ахвотных на танцавальны марафон і батлеечныя спектаклі
13.11.2009 15:40
—
Новости Культуры
|
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы на танцавальны марафон і батлеечныя спектаклі, паведаміла прэс‑сакратар музея Вераніка Сасноўская. Паводле яе слоў, у НГМ (К. Маркса, 12) 18 і 25 лістапада ў 19.00 у межах акцыі «Вечар у музеі» пройдзе танцавальны марафон. На працягу гадзіны ў музейнай зале гурты старадаўняй музыкі «Пераплут» і «Гальярда» сумесна з тэатрам «Гістрыён» пакажуць музычна‑танцавальную праграму «Гістарычны танец». Прагучаць старадаўнія традыцыйныя танцавальныя мелодыі Беларусі, Літвы, Латвіі, Паўночнай Еўропы і сярэднявечныя матывы, а таксама адбудзецца майстар‑клас па традыцыйных і сярэднявечных танцах. Кошт уваходнага білета на танцавальны марафон: для дарослых — 2.200 рублёў, для дзяцей — 1.100 рублёў. Акрамя таго, як адзначыла Сасноўская, з 14 лістапада па 9 студзеня 2010 года кожную суботу праводзяцца батлеечныя спектаклі. З 12.00 да 16.00 кожны час арганізоўваецца прагляд традыцыйнага батлеечнага каляднага спектакля «Цар Ірад». Кошт білета для дарослых і дзяцей — 2.200 рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы на танцавальны марафон і батлеечныя спектаклі, паведаміла прэс‑сакратар... |
|