Шведскi “Флэш-квартэт” выступiць у Мiнску. 21.by

Шведскi “Флэш-квартэт” выступiць у Мiнску

14.11.2009 15:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 снежня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт легендарнага шведскага струннага квартэта “Флэш-квартэт”, арганізаванага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Мінску, Шведскага інстытута і Міністэрства культуры РБ.

“Флэш-квартэт” – унікальны шведскі струнны квартэт. Назва паходзіць ад гурта, які складаецца са струннага квартэта плюс ударніка. Музычны стыль гурта вар’юецца ад класічнай струннай музыкі да эксперыментальнага року.

Колькасць аматараў “Флэш-квартэта” няспынна павялічваецца. Іх зачароўвае спалучэнне класічнай вытанчанасці, дысананснага року, магутных басовых пройгрышаў, клубных рытмаў і прывіднай атмасферы.

Гэты нестандартны квартэт з элементамі электроннай музыкі быў створаны ў 1985 годзе. Першы альбом меў назву “Meat Beat”, за ім паследаваў шэраг запісаў і сумесных праектаў, такіх як, напрыклад, “Flow”, у якім удзельнічала шмат папулярных шведскіх выканаўцаў. Поспех дыска быў адзначаны прэміяй “Грэмі”. На працягу некалькіх год гурт супрацоўнічаў з вакалістам Фрэдзі Уолдынгам, у дадзены момант “Флэш-квартэта” выконвае інструментальную версію.

“Флэш-квартэт” стварае музыку да фільмаў і піша для некторых буйных тэатраў і танцавальных гуртоў краіны. Сярод яго твораў былі мюзікл Матса Экса “Appartement”, які меў вялікі поспех і ставіўся ў парыжскай Оперы, а таксама “Fluke” для Кульберг-балета.

У склад “Флэш-квартэта” ўваходзяць: Матыяс Хелдэн – віяланчэль, Ор’ян Хёгберг – скрыпка, Себастыян Эберг – віяланчэль, Крысціян Ульсан – ударныя, кампутарная апрацоўка і сэмпліраванне.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назва паходзіць ад гурта, які складаецца са струннага квартэта плюс ударніка. Музычны стыль гурта вар’юецца ад класічнай струннай музыкі да эксперыментальнага року
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика