Скон Амерыкі
19.11.2009 00:30
—
Новости Культуры
|
Дапытлівы навуковец адкрывае, што Зямлю чакае маштабная катастрофа, ад якой луснуць цэлыя кантыненты. Дзяржавы-гіганты ўпотайкі будуюць выратавальныя каўчэгі, а галоўны герой карціны з дзеткамі адпраўляецца ў Елаўстоўнскі парк, дзе катастрофа і пачынаецца. Роналд Эмерых, тата «Дня незалежнасці» і абноўленае «Гадзілы» — знаны аўтар відовішчнага кіно. І відовішчаў у фільме задосыць: шыкоўныя землятрусы, якія пераследуюць машыну, абвалы матэрыкоў, горы, затопленыя акіянам. У перапынках героі паспяваюць аднавіць сем’і прызнацца ў каханні. У амаль трохгадзіннай стужцы ёсць месца й гумару: мардаты рускі алігарх ладзіць канцэрты жлобства, а вар’яцкі дыджэй вядзе вясёлы рэпартаж з апраметнай. Роналд Эмерых ставіць рубам пытанне: «Ці вартае выратаванае чалавецтва слязінкі дзіцяці, задушанага ў чэргах на каўчэг?» — і дае сама правільны маральны адказ, прапагандуючы мір, сяброўства і міжнароднае супрацоўніцтва. Але за кіношнымі катастрофнымі жахамі хаваецца сур’ёзны геапалітычны пераварот. Эмерых прызнаецца, што Амерыка як лідэр сканала: яе прэзідэнт-мурын гераічна гіне ля Белага дома, ратуючы людзей. Новыя героі — кітайцы, якія і будуюць каўчэгі. А чарговая цывілізацыя пачнецца з Афрыкі. Кінатэрміны Кінападзеі Усе фільмы Кінатворцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За кінакатастрофамі ад Роналда Эмэрыха — сур’ёзны геапалітычны пераварот. |
|