У Віцебску адкрыўся фестываль сучаснай харэаграфіі. 21.by

У Віцебску адкрыўся фестываль сучаснай харэаграфіі

19.11.2009 09:53 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

XXII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) адкрыўся ў Віцебску 18 лістапада.

У канцэрце адкрыцця ўзялі ўдзел беларускія і замежныя выканаўцы і калектывы — зорка балетf Латвійскай нацыянальнай оперы Ульві Азізаў, Пермскі дзяржаўны тэатр «Балет Яўгена Панфілава» (Расія), екацярынбургскі «Эксцэнтрык‑балет» Сяргея Смірнова (Расія), уладальнік Гран‑пры IFMC‑2008 Boroditsky Dennis Dance Company (Расія), салістка балетнай школы імя Фелікса Парнела Шаран Петшак (Польшча) і інш.

Галоўнай падзеяй сёлетняга фестывалю стане конкурс беларускай сучаснай харэаграфіі, у якім возьмуць удзел дзевяць калектываў з Мінска, Гродна і Віцебска.

Конкурсныя спектаклі, якія гледачы і журы ўбачаць 19 і 20 лістапада, будуць ацэньвацца ў пяці намінацыях: «лепшая пастаноўка», «выканаўчае майстэрства», «артыстызм», «традыцыі і наватарства» і «постскрыптум». Журы конкурсу па традыцыі ўзначаліць народны артыст СССР і Беларусі, прафесар Акадэміі музыкі Беларусі Валянцін Елізар’еў.

Дапамагаць журы будуць члены экспертнага савета на чале з балетным крытыкам, музыказнаўцам, членам журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі Расіі «Залатая маска» Ларысай Барыкінай.

Фестываль завершыцца 21 лістапада. У гэты дзень на гала‑канцэрце выступяць лаўрэаты конкурсу, уладальнікі спецыяльных прэмій, а таксама госці форуму.

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску праводзіцца з 1987 года і з’яўляецца адным з самых прэстыжных на тэрыторыі СНД і Еўропы. Яго арганізатарам выступае Цэнтр культуры «Віцебск», заснавальнікамі з’яўляюцца віцебскія аблвыканкам і гарвыканкам, Міністэрства культуры Беларусі, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
XXII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) адкрыўся ў Віцебску 18 лістапада.У канцэрце адкрыцця ўзялі ўдзел беларускія і замежныя выканаўцы і калектывы —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика