Тамара Лісіцкая гатова перакладаць свае кнігі на беларускую мову
25.11.2009 18:07
—
Новости Культуры
|
Усе кнігі выйшлі на рускай мове. Як адзначыў страшыня савета дырэктароў групы кампаній «Рэгістр» Андрэй Карпунін, атрымаць у Міністэрстве інфармацыі ліцэнзію на выданне беларускамоўнай літаратуры не так і проста. Але ён не выключае, што ў іх выдавецтве з’явяцца беларускамоўныя кніжкі. Тамара Лісіцкая заўважыла, што «сумны факт, калі ацэнка якасці літаратуры адбываецца па моўным прынцыпе. Нешта ў гэтым ёсць. Але не гэта адзінае. Мы такое страчанае пакаленне. Я ўжо не перавучуся пісаць па-беларуску». Але пісьменніца гатова перакласці свае кнігі на беларускую мову, калі гэта спатрэбіцца. У бліжэйшых планах «Рэгістра» — выданне фантастычнай прозы Юрыя Брайдэра і Мікалая Чадовіча, гістарычнага фэнтэзі Сяргея Булыгі, раманаў Тамары Лісіцкай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдавецтва «Рэгістр» прэзентавала свой новы праект выдання кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў.
|
|