Галоўны кінематаграфіст Беларусі вызвалены ад займанай пасады. 21.by

Галоўны кінематаграфіст Беларусі вызвалены ад займанай пасады

26.11.2009 12:19 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дырэктар Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Максім Буданаў вызвалены ад займанай пасады і звольнены з Міністэрства культуры Беларусі.

Аб прычынах адстаўкі галоўнага кінематаграфіста краіны нічога не паведамляецца. Вядома толькі, што звальненне Буданава адбылося з прычыны пагаднення бакоў. Рашэнне аб яго адстаўцы, прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падпісаў адразу ж пасля завяршэння Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад‑2009».

Зрэшты, у міністэрстве не звязваюць адстаўку дырэктара Дэпартамента па кінематаграфіі з вынікамі кінафестывалю.

Хутчэй, звальненне Буданава адбылося ў рамках абнаўлення кадраў Міністэрства культуры, якое зараз праводзіць новы міністр Павел Латушка.

На сваёй пасадзе Буданаў нічым асаблівым сябе не праявіў і толькі сёлета адзначыўся ініцыятывай бязвыплатнага вяртання Беларусі фільмаў, знятых кінастудыяй «Беларусьфільм» за савецкім часам. Праўда, з гэтай задумы нічога людскага не выйшла.

Іван Разініч, Ежедневник

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнне аб яго адстаўцы прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі падпісаў адразу ж пасля завяршэння Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика