29 лістапада на тэлеканале "ЛАД" — прэм'ера фільма пра музыканта Чэслава Немана
28.11.2009
—
Новости Культуры
|
Фільм створаны на студыі дакументальнага кіно Белтэлерадыёкамапаніі. Паводле інфармацыі прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі, работа сцэнарыстаў Веры Савінай, Аляксандра Нілава і рэжысёра Валерыя Гаравога прысвечана польскаму музыканту стагоддзя — Чэславу Неману. Назва фільма перагукаецца з адным з самых вядомых хітоў Немана — "Dziwny jest ten swiat".
Неман нарадзіўся 16 лютага 1939 года ў вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Ужо праз паўгода пасля яго нараджэння Заходняя Беларусь увайшла у склад БССР. У 1958 годзе разам з апошняй хваляй польскіх рэпатрыянтаў сям'я будучага музыканта пераехала ў Польшчу, аднак памяць пра родныя мясціны Чэслаў захоўваў усё сваё жыццё, і свой псеўданім узяў у гонар знакамітай ракі. Музыку Немана мастацтвазнаўцы называюць культурнай падзеяй, якая зрабіла ўплыў на ўсю сусветную музыку ХХ стагоддзя. Музыкант выступаў на адной сцэне са Стыві Уандэрам, Марлен Дзітрых, удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Мюнхене, заваёўваў прэстыжныя ўзнагароды ў міжнародных конкурсах. Нягледзячы на зорны статус, Чэслаў Неман ніколі не забываў сваіх аднавяскоўцаў: ён пісаў ім лісты, тэлефанаваў, прыязджаў, запрашаў на канцэрты. У студзені 2004 года Неман памёр у Варшаве ад раку. У той жа год у яго гонар у Польшчы былі выпушчаныя паштовы канверт і марка з выявай музыканта. У фільме "Гэты дзіўны свет" пра Чэслава Немана ўспамінаюць не толькі музыказнаўцы, але і яго сябры, аднавяскоўцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 лістапада тэлеканал "Лад" прадставіць прэм'еру новага фільма "Гэты дзіўны свет".
|
|