«Паранойя» Марціновіча: хутка па-беларуску ў ARCHE. 21.by

«Паранойя» Марціновіча: хутка па-беларуску ў ARCHE

03.12.2009 18:07 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урыўкі з забароненага рускамоўнага раману Віктара Марціновіча «Параноя» будуць надрукаваныя ў бліжэйшым час па-беларуску ў часопісе ARCHE. Аб гэтым паведаміў галоўны рэдактар часопісу Валер Булгакаў.

У снежні гэтага года мае выйсці цэлы нумар ARCHE, прысвечаны айчыннай літаратуры, беларускамоўнай і рускамоўнай. У працы над нумарам удзел бярэ таксама Віктар Марціновіч. Пераклад урыўку з марціновічава раману на беларускую зрабіў літаратар Уладзь Лянкевіч.

Акрамя «Параноі» ў літаратурным нумары ARCHE можна будзе пачытаць кэралаўскую «Алісу ў Залюстроўе» у перакладзе Веры Бурлак, урывак з новага раману «Шалом» Артура Клінава, фантасмагорыю ад Аляксея Бацюкова, кароткую прозу ад Альгерда Бахарэвіча, а таксама вершы Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Марыі Мартысевіч і Віталя Рыжкова.

Чытаць яшчэ:

Раман Марціновіча забаранілі прадаваць на кірмашы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урыўкі з забароненага рускамоўнага раману Віктара Марціновіча «Параноя» будуць надрукаваныя ў бліжэйшым час па-беларуску ў часопісе ARCHE. Аб гэтым паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика